Лібералізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лібералізм (ад лац. liber: свабодны, liberalis: датычны свабоды) - філасоўская, эканамічная і палітычная ідэалогія, галоўнай вартасцю якой ёсць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасцю.

Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў феадалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.

У цэнтры палітычнае філасофіі лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максимальная магчымая свабода, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізме як асноўная норма і база грамадскіх адносінаў, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і закону. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максімум свабоды, так і максімум адказнасці.

Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозненне ад анархізму, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.

Асновы лібералізма[правіць | правіць зыходнік]

Лібералізм зарадзіўся ў большасці як рэакцыя на бясчынства абсалютных манархаў і Каталіцкай царквы. Лібералізм адхіліў шэраг палажэнняў, што былі асновай былых тэорый дзяржавы, такія як боскае права манархаў на ўладу і роля рэлігіі як адзінай крыніцы ісціны. Замест гэтага лібералізм прапанаваў наступнае[1]:

Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на плюралізме і дэмакратычным кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.

Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да дзяржаўнага рэгулявання свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай адукацыі і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы сацыяльнай дзяржавы, уключаючы дзяржаўную дапамогу па беспрацоўі, прытулкі для бяздомных і бясплатную ахову здароўя. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.

Згодна з лібералізмам, дзяржаўная ўлада існуе толькі для выгоды грамадзян, і палітычнае кіраўніцтва краінай можа ажыццяўляцца толькі на аснове грамадскага кансенсусу. У цяперашні час найбольш адпаведнай ліберальным прынцыпам палітычнай сістэмай з'яўляецца лібэральная дэмакратыя.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Слова «ліберальны» паходзіць ад лац. liber («свабодны»). Ціт Лівій у "Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж класамі плебеяў і патрыцыяў. Марк Аўрэлій у сваіх «Развагах» піша пра прадстаўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на гаворку; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш пачытае свабоду падданых». У эпоху італьянскага Адраджэння гэтая барацьба аднавілася паміж прыхільнікамі свабодных гарадоў-дзяржаў і папы рымскага. Нікола Макіявелі ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» выказаў прынцыпы рэспубліканскага праўлення. Джон Лок у Англіі і мысляры французскага Асветніцтва сфармулявалі барацьбу за свабоду ў тэрмінах правоў чалавека.

Амерыканская Вайна за незалежнасць прывяла да ўзнікнення першай нацыі, што распрацавала канстытуцыю на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды кіраваных. Французская буржуазія таксама паспрабавала стварыць ўрад на аснове ліберальных прынцыпаў падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Аўтары іспанскай канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі ў адносінах да іспанскага абсалютызму, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для абазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя, лібералізм стаў адной з вядучых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах.

Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў (дыктатур). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі авантурысты. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце - ліберальнай дэмакратыі.

Сучасныя дактрыны лібералізму[правіць | правіць зыходнік]

  • неалібералізм
  • ордалібералізм
  • лібертарыянства

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лібералізм footer