Этналагічны музей, Вена

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Этналагічны музей размешчаны ў Міхайлаўскім крыле імператарскага палаца Хофбург.

Этналагічны музей (ням.: Museum für Völkerkunde) — найбуйнейшы антрапалагічны і этнаграфічны музей Аўстрыі. Заснаваны ў 1876 годзе. У наш час займае частку былога імператарскага палаца Хофбург. Утрымлівае каля 250 тыс. экспанатаў з Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Амерыкі. Сярод важных калекцый увагі заслугоўваюць мексіканскія артэфакты, у тым ліку ўнікальныя ацтэкскія вырабы з пер'яў (напр., галаўны ўбор Мантэсумы); частка калекцыі Джэймса Кука (набыта ў 1806 годзе); шматлікія бронзавыя вырабы з Беніна; калекцыя К. фон Хюгеля, сабраная ў вандраваннях па Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Кітаю, і іншае.

Музей не варта блытаць з Аўстрыйскім фальклорным музеем, Österreichisches Museum für Volkskunde, назва якога гучыць вельмі падобна па-нямецку, які, аднак, утрымлівае галоўным чынам матэрыялы па культурах Еўропы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 48°12′18″ пн. ш. 16°21′47.99″ у. д. / 48.205° пн. ш. 16.363333° у. д. (G) (O) (Я)