Джэймс Кук
| Джэймс Кук | |
| Дата нараджэння: | 27 кастрычніка 1728 |
|---|---|
| Дата смерці: | 14 лютага 1779 (51 год) |
Джэймс Кук (англ.: James Cook, 27 кастрычніка 1728 — 14 лютага 1779) — брытанскі першаадкрывальнік і навігатар. Ён здзейсніў тры вандраванні ў Ціхім акіяне і стаў першым еўрапейцам, які даследваў большую частку яго ўзбярэжжа. Кук адкрыў Гаваі і шматлікія іншыя астравы, акрамя таго, ён першым абыйшоў вакол Новай Зеландыі. Кук таксама быў і картографам. У пошуках паўночнага марскога праходу з Ціхага акіяна ў Атлантычны даследаваў частку ўзбярэжжа Аляскі. Яго імем названы заліў Кука на Алясцы, у горадзе Анкарыдж усталяваны помнік Куку.
Джэймс Кук нарадзіўся ў Ёркшыры (Англія) у 1728 г. у сям'і фермера. Таму ён не атрымаў годнай адукацыі. У 1756 г. Кук паступіў служыць на флот. У 1768 г. ён атрымаў у камандаванне карабель «Індэвер».
У XVIII ст. 60 % маракоў памірала з-за розных хвароб, напрыклад, цынгі. Кук увёў строгія правілы, каб знізіць захворванне. У яго заўсёды выконваліся правілы гігіены; заўсёды быў запас свежай садавіны, якія ўтрымоўвалі вітамін С.
У 1768 г. Кук быў адпраўлены Брытанскім геаграфічным таварыствам да берагоў Таіці для назірання за Венерай: у 1769 г. яна праходзіла паміж Сонцам і Зямлёй. Разам з Кукам у экспедыцыі ўдзельнічалі яшчэ натураліст, батанік (Джозеф Бэнкс) і 2 мастака. Акрамя таго, Кук атрымаў загад знайсці Terra Incognita. Даследаванне пачалося 3 чэрвеня. Затым караблі накіраваліся да Новай Зеландыі. Тубыльцы маоры сустрэлі Кука варожа. Сотні каноэ напалі на «Індэвер».
У красавіку 1770 г. Кук падышоў да ўсходняга берага Аўстраліі. Ён адкрыў заліў, названы Батанічным. Кук сустрэў тут дзіўных жывёл (кенгуру) і абарыгенаў.
Плывучы на поўнач, карабель натыкнуўся на рыф, названы пасля Вялікім бар'ерным рыфам, і патрываў крушэнне. Пасля рамонту Кук вярнуўся дадому ў 1771 г.
Кук здзейсніў яшчэ 2 экспедыцыі. Першая з іх пачалася ў 1772 г., калі Кук выйшаў з Плімута на 2 суднах. У студзені 1774 г. Кук дасягнуў 70° паўд. ш. Але ўмовы былі жудаснымі, і Кук вырашыў, што Terra Incognita калі і існуе, то ўсё роўна недасяжная. Затым Кук наведаў востраў Пасхі, Туамоту, Тонга.
8 студзеня 1778 Кук адкрыў Сендвічавы (Гавайскія астравы). Гавайцы спачатку прынялі яго за бога Лона, але хутка расчараваліся ў гасцях. Пасля гэтага «Дыскаверы» і «Рэзалюшн» паплылі да берага рускай Аляскі. У наступным годзе Кук вярнуўся на Гаваі, але яго матросы дрэнна ставіліся да першабытнікаў. Капітан Кук загінуў 14 лютага 1779 г. падчас 3-га вандравання на Гавайскія астравы, Кук быў атакаваны першабытнікамі. Пасля доўгіх перамоў англічане атрымалі ад гавайцаў рэшткі Кука: скальп, галаву без ніжняй сківіцы, сцегнавую костку, косткі перадплечча і кісці рук. 21 лютага 1779 г. ён быў пахаваны ў водах Ціхага акіяна.
[правіць] Гл. таксама
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб'ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
