Юлія Піліпаўна Гаўрыльчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Піліпаўна Гаўрыльчанка
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 8 жніўня 1916(1916-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1991(1991-07-24) (74 гады)
Месца смерці
Муж Nikolay Ivanovitsj Doechnovskiy[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Юлія Піліпаўна Гаўрыльчанка (1916-1991) — украінская актрыса. Заслужаны артыст Малдаўскай ССР (1952). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1952)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 8 жніўня 1916 года ў сяле Вялікая Сняцінка (цяпер — Фастоўскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна); па іншых дадзеных — у Адэсе.

У 1934 годзе скончыла КДІТМ. У час Вялікай Айчыннай вайны артыстка франтавога тэатра. Пасля вайны актрыса АдТСА. З 1965 года — актрыса АдРДТ імя А. В. Іванова.

Муж — Мікалай Іванавіч Духноўскі. У апошнія гады разам з мужам жыла ў Доме ветэранаў сцэны імя М. М. Ужвій (Пушча-Вадзіца).

Памерла 24 ліпеня 1991 года ў Кіеве.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • заслужаны артыст Малдаўскай ССР (1952).
  • Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананне ролі ў спектаклі «Прага застаецца маёй» Ю. А. Буракоўскага, пастаўлены на сцэне Адэскага ДТСА.
  • ордэн Айчыннай вайны II ступені (23.12.1985).
  • медаль «За абарону Сталінграда» (27.1.1945).
  • медаль «За працоўную адзнаку» (30.6.1951).