Юній Аней Галіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юній Аней Галіён
Lucius Iunius Gallio Annaeanus
Консул-суфект Рымскай імперыі
56

Нараджэнне каля 1
Кордуба, Бетыка, Рымская імперыя
Смерць 65(0065)
Бацька Сенека Старэйшы
Маці Messi[d]
Дзейнасць палітык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́ній Галіён (першапачаткова Луцый Аней Новат, каля 1, Кордава — 65) — старэйшы брат Сенекі Малодшага. Сын Луцыя Анея Сенекі Старэйшага. Сваё новае імя Галіён атрымаў пасля ўсынаўлення яго сенатарам Луцыем Юніем Галіёнам. У 51/52 годзе ён быў праконсулам правінцыі Ахая. У 56 годзе Галіён быў консулам-суфектам, а ў 65 годзе ён памёр, скончыўшы жыццё самагубствам.

Згадванне пра яго маецца ў Дзеяннях апосталаў (18: 12-17) — ён адмовіўся разглядаць абвінавачванне іўдзеяў супраць апостала Паўла ў Карынфе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]