Сенека Старэйшы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Луцый Аней Сенека (Lucius Annaeus Seneca) па мянушцы Старэйшы (каля 54 да н.э. — каля 39 н.э.) — старажытнарымскі пісьменнік-рытар з Кордавы. У спелым узросце ён ажаніўся з землячкай Гельвіяй, ад якой у яго былі тры сыны: Галіён Новат, знакаміты філосаф Сенека-малодшы і Мела, бацька паэта Лукана. У Сярэднявеччы сачыненні Сенекі-бацькі змешваліся з сачыненнямі Сенекі-сына (філосафа).

Сенека паходзіў з багатай сем'і вершнікаў. У Рыме вывучаў красамоўства пад кіраўніцтвам Арэлія Фуска, Пасіена, Альбуцыя Сіла, Луцыя Цэсція, Папірыя Фабіяна і іншых рытараў, рыхтуючыся стаць адвакатам. Пра дзейнасць яго нам амаль нічога не вядома. Падчас міжусобных войн ён прыняў бок Пампея і недабразычліва ставіўся да Цэзара, што адбілася на яго нашчадках Сенецы і Лукане.

У красамоўстве быў прыхільнікам Цыцэрона і праціўнікам крайнасцей пасляцыцэронаўскага красамоўніцкага мастацтва. Не быўшы прафесійным рытарам, ён быў вядомы як аўтар дапаможніка па рыторыцы, які ён напісаў для сваіх сыноў. Ён быў складзены Сенекай у гады старасці і ўтрымліваў масу матэрыялаў па гісторыі рыторыкі пры Аўгусце і Тыберыі. Да нас гэта праца дайшла ў фрагментарна.

Значна больш аб'ёмнай і значнай была гістарычная праца Сенекі, напісаная ім таксама ў старасці і прысвечаная агляду рымскай гісторыі ад пачатку грамадзянскіх войн да Тыберыя. Да нашага часу яна не захавалася.

Тэксты і пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Лацінскія тэксты
  • Peter H. Historicorum Romanorum reliquiae. Leipzig, 1906—1914. Vol. II. P. 91-92.
  • Нядаўна сачыненні апублікаваны ў серыі «The Loeb classical library» у 2 тамах (№ 463—464), англійскі пераклад Уінтэрботама.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кузнецова Т. И. Практическое красноречие и парадное красноречие. Сенека Старший. // Кузнецова Т. И., Стрельникова И. П. Ораторское искусство в древнем Риме. — М.: Наука. 1976. — Гл. 4. — С. 136—173.
  • Альбрехт М. фон. История римской литературы. / Пер. с нем. — М., 2004. — Т. 2. — С. 1354—1365.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).