Юрый Аляксандравіч Пуплікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Аляксандравіч Пуплікаў
В. Альшэўскі. Архітэктар Ю. Пуплікаў
В. Альшэўскі. Архітэктар Ю. Пуплікаў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва
1986 — 1990
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Уладзімір Еўтух
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па архітэктуры і будаўніцтву
21 лютага 1991 — 19 верасня 1991
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтву
19 верасня 1991 — 26 студзеня 1993
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік Рыгор Цішкевіч

Нараджэнне 12 жніўня 1935(1935-08-12)
Смерць 2006
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР Майстар спорту СССР

Ю́рый Алякса́ндравіч Пу́плікаў (12 жніўня 1935, г. Арзамас Горкаўскай вобласці (цяпер Ніжагародская вобласць) — 14 лютага 2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь по справах будаўніцтва (1986-1993[1]), заслужаны будаўнік БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

У розныя гады ўзначальваў мінскі будаўнічы трэст № 5, які адбудоўваў мінскія трактарны завод, аўтамабільны завод, маторны, шарыкападшыпнікавы, вытворчых аб'яднанняў «Інтэграл» і «Гарызонт», будаўнічы трэст № 37, які пачаў будаўніцтва горада Лангепаса. Працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканкама, намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва БССР — начальнікам камбіната «Мінскбуд».

У 1983 годзе ўзначаліў будаўніцтва мінскага метрапалітэна[2], пад яго кіраўніцтвам будаўніцтва 1-й чаргі Мінскага метро было скончана на 10 месяцаў раней за намечаны тэрмін.

З 1986 па 1990 гады быў рэдактарам часопіса «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».[3]

З 1998 года быў старшынёй Саюзу будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

Майстар спорту па веласіпедным спорце, уваходзіў у зборную БССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]