Юрый Быкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Быкаў
Адукацыя
Нараджэнне 21 ліпеня 1964(1964-07-21) (59 гадоў)

Ю́рый Бы́каў (нар. 21 ліпеня 1964, Мінск) — ксёндз-магістр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя. Працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі — радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 скончыў семінарыю[pl] ў Драгічыне (Польшча). Навуковую магістэрскую працу па тэалогіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім універсітэце Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»).

Працаваў вікарыем мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. 18 кастрычніка 2005 года прызначаны пробашчам касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску. Шмат зрабіў для адбудовы і рэстаўрацыі касцёла.

З 3 жніўня 2014 прызначаны пробашчам кафедральнага касцёла і парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве, дэканам магілёўскага дэканата. Даручана душпастырская апека парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі Бялыніцкай у Бялынічах.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Жыў для Беларусі. // Наша вера. № 1 (27) 2004
  • Праўда на службе годнасці чалавека. // Наша вера. № 2 (32) 2005

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]