Якуб Брэтцар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Брэтцар
Дата нараджэння 23 ліпеня 1690(1690-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1733(1733-08-11) (43 гады)
Род дзейнасці мастак

Якуб Брэтцар (руск.: Бретцер Якуб) — Беларускі жывапісец. Памёр жывапісец у маладым узросце, у сорак тры гады.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ён зрабіў размалёўку інтэр’ера касцёла езуітаў у Слуцку (1715—1717 гг., не захавалася), капліцы ў Полацку (1717—1721 гг.), стварыў абразы «Распяцце», «Маці Божая», шэраг партрэтаў. У 1721—1722 гг. Якуб выканаў у Мінскім кафедральным касцёле св. Станіслава паліхромную размалёўку ў сакрысціях і алтар Маці Божай. У 1731—1732 гг. у Віцебску Брэтцар размаляваў карнізы і капітэлі ў езуіцкім касцёле, якія, на жаль, не захаваліся. Таксама Якуб напісаў абразы св. Андрэя Баболі і св. Тадэвуша. З 1732 г. жывапісец працаваў у Нясвіжы і Пінску. На жаль, няма звестак аб працах Брэтцара ў касцёлах і царквах Пінска.

Зноскі