Якія сны сніць мядзведзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якія сны сніць мядзведзьM:
Жанр фільм-казка[d]
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Беларусьфільм
Працягласць 7 хв.

«Які́я сны́ сні́ць мядзве́дзь»беларускі анімацыйны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2015 годзе.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У адной беларускай вёсцы здарылася бяда. Тут ніяк не можа наступіць вясна, бо Мядзведзь скраў з неба Сонца і заснуў у бярлозе на зіму. Жыхары вёскі вырашылі што б ні было абудзіць клышаногага, каб вярнуць цёплае сонейка на неба.

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтары сцэнарыя: Анна Дземідовіч, Руслан Сінкевіч;
  • кінарэжысёр ― Руслан Сінкевіч;
  • мастак-пастаноўшчык ― Руслан Сінкевіч;
  • музыка гурта «Vuraj»;
  • гукарэжысёр ― Яўген Рагозін;
  • аніматары: Станіслаў Сперанскі, Анна Тумеля, Валер Казлоў, Марта Герашчанка, Марыя Пучкова, Алена Барушка, Алена Туманава, Марыя Матусевіч, Марыя Іванова, Мікалай Ярунін
  • мастацкае рашэнне, вобразны шэраг і персанажы ― Інына Забела.
  • мастак ― Святлана Катлярова;
  • ролі агучвалі: Аляксандр Кашпераў, Юзаф Шумовіч;
  • вершаваны тэкст ― Анастасія Гулак;
  • шумавое афармленне ― Шаміль Ісмаілаў;
  • кампоўзінг ― Максім Герасіменка;
  • камп’ютарнае забеспячэнне: Дыяна Бецун, Алена Туманава;
  • асабістая падзяка Сяргею Русецкаму.

Фестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у V фестывалі «Constantine’s gold coin» у Сербіі у горадзе Ніш з 25 па 29 ліпеня, разам з анімацыйнымі стужкамі «Нянюшкіны казкі» і «Вясна ўвосень».[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Беларускія мультфільмы прымуць удзел у конкурсе ў Сербіі. Беларусь прадставяць тры анімацыйныя працы - "Нянюшкіны казкі", "Якія сны сніць мядзведзь" і "Вясна ўвосень" . Sputnik (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 11 мая 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]