Мультыплікацыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мультыплікацыя, таксама Анімацыя[1] (ад лац.: multiplicatio — памнажэнне, павялічэнне, узрастанне, размнажэнне) — від кінамастацтва, творы якога ствараюцца шляхам здымання паслядоўных рухаў намаляваных (графічная мультыплікацыя) або аб'ёмных (аб'ёмная мультыплікацыя) аб'ектаў. Гэтыя творы называюць анімацыйнымі або мультыплікацыйнымі фільмамі (мультфільмамі). Першыя намаляваныя фільмы былі выдадзеныя ў 1908 годзе ў Францыі, аб'ёмны — у 1911 ў Расіі. Тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі адкрыў У. А. Старэвіч ў 1911 г.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.98
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мультыплікацыя
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|

