Янка Сурвіла
Янка Сурвіла | |
---|---|
Род дзейнасці | фатограф, журналіст, актывіст |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1997 (71 год) |
Месца пахавання | |
Жонка | Івонка Сурвіла |
Дзеці | Паўліна Сурвіла |
Янка Сурві́ла (20 чэрвеня 1925, Белевічы, Смаргонскі раён — 3 чэрвеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1942 годзе ўзначальваў пачатковую беларускую школу (спалена партызанамі). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948 годзе, на Першым з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся Івонкай Шыманец, якая праз 10 гадоў стала яго жонкай.
Атрымаўшы стыпендыю Мадрыдскага ўніверсітэта, Янка Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм Іспанскага радыё. 25 сакавіка 1952 года ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачай. У 1958—1965 гадах вядзе з Іспаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.
Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Наталлі Арсенневай.
Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.
Пахаваны на могілках Олд Чэлсі ў мястэчку Чэлсі, Квебек[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Пахаваныя ў правінцыі Квебек
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Постаці беларускай эміграцыі
- Фатографы Канады
- Фатографы паводле алфавіта
- Члены Згуртавання беларусаў Канады