Івонка Сурвіла
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{ДД}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Івонка СУРВІЛА (11 красавіка 1936, Стоўбцы), беларуская грамадская дзеячка, мастачка.
З 1944 - разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 - у Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. У 1959 скончыла філалагічны факультэт Сарбоны. Разам з мужам пераехала ў Мадрыд, дзе ў 1959 - 1965 была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову. У 1969 з сям'ёй перабралася ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў. Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была членам управы канадскай Рады па пытаннях шматкультуралізму, старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. Старшыня Канадскага фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю. З 1997 - старшыня Рады БНР.
