Ян Аляксандравіч Цігараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ян Цігараў
У складзе «Металурга»
У складзе «Металурга»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ян Аляксандравіч Цігараў
Нарадзіўся 10 сакавіка 1984(1984-03-10)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 26 (1)
2002—2006 Беларусь Дынама (Мінск) 117 (0)
2007—2010 Украіна Металург (Запарожжа) 111 (1)
2011 Расія Том (Томск) 12 (0)
2012—2015 Расія Лакаматыў (Масква) 33 (0)
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (0)
2005—2014 Беларусь Беларусь 35 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Цігараў (нар. 10 сакавіка 1984, Усурыйск, Прыморскі край, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2005—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ горада Жодзіна. У 2001 годзе выступаў за мінскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2006 гады. За гэты час выйграў з мінскім клубам залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны, усяго згуляў за клуб 142 матчы ў розных турнірах.

«Металург»[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе перайшоў у запарожскі «Металург», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клуб забіў 2 жніўня 2009 года ў браму «Ільічоўца». У пачатку 2011 года ў СМІ з’явілася інфармацыя аб цікавасці да футбаліста маскоўскага «Дынама»[3] і нямецкага «Гановера»[4].

«Том»[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 2011 года футбольны клуб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клубам тэрмінам на 2,5 гады. Сума трансферу склала 300 тысяч еўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расіі адбыўся 14 сакавіка 2011 года, калі «Том» на выездзе саступіла ніжагародскай «Волзе» з лікам 0:2. На старце чэмпіянату Расіі 2011/12 стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[5], аднак у матчы 12 тура з маскоўскім «Лакаматывам» атрымаў сур’ёзную траўму: абследаванне выявіла разрыў унутранага меніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой звязак правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгода[6].

«Лакаматыў»[правіць | правіць зыходнік]

29 снежня 2011 года на правах свабоднага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» тэрмінам на 3,5 гады. У «Лакаматыве» гуляў нерэгулярна, часцяком выбываў з-за траўм. Сезон 2014/15 прапусціў амаль поўнасцю, бліжэй да заканчэння сезона аднавіўся ад траўмы, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У выніку, улетку 2015 года па заканчэнні кантракта кіраўніцтва маскоўскага клуба вырашыла яго не падаўжаць.

Вяртанне ў «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зыходу з «Лакаматыва» некаторы час трэніраваўся з «Мінскам»[7], з галоўным трэнерам якога Андрэем Пышнікам працаваў у маладым узросце ў «Дынама». 22 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[8]. З-за траўм і працяглага часу вяртання кандыцый рэдка з’яўляўся ў складзе дынамаўцаў у сезоне 2015. У пачатку сезона 2016 вярнуўся на поле, але ў красавіку зноў атрымаў пашкоджанне. 10 чэрвеня Цігараў па пагадненні бакоў за месяц да заканчэння кантракта пакінуў «Дынама»[9] і неўзабаве прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2004 па 2006 гады гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі. 15 кастрычніка 2013 года забіў адзіны гол за зборную, калі ўдарам здалёк паразіў браму зборнай Японіі ў таварыскім матчы, тым самым прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yan Tsiharaw // FBref.com
  2. YAN TIGOREV // Argentine Soccer Database
  3. Московское «Динамо» проявляет интерес к Тигореву (руск.)(недаступная спасылка). championat.ru (26 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2011.
  4. Белорус Тигорев может продолжить карьеру в «Ганновере-96» (руск.)(недаступная спасылка). championat.ru (27 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2011.
  5. Чемпионат России-2011/2012: лучшие по голам, передачам, обводкам, отборам и сэйвам после десятого тура (руск.). sports.ru (27 мая 2011). Праверана 3 мая 2024.
  6. Ян Тигорев выбыл из строя на длительный срок (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016.
  7. Путило и Тигорев тренируются с «Минском» (руск.). by.tribuna.com (30 чэрвеня 2015). Праверана 3 мая 2024.
  8. Ян Тигорев стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (22 ліпеня 2015). Праверана 3 мая 2024.
  9. Ян Тигорев покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2016). Праверана 3 мая 2024.
  10. Тигорев завершил карьеру (руск.). by.tribuna.com (15 верасня 2016). Праверана 3 мая 2024.