Яфрэйтар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Яфрэйтар (ад ням.: Gefreiter) — 1) воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З'явілася ў 17 стагоддзі ў Германіі. У Савецкай Арміі з лістапада 1940 года — салдацкае воінскае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае воінскаму званню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краін — першаснае воінскае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).

Воінскае званне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочвання.[1]

Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі у складзе каравулаў.[2]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 320. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).


Зноскі

  1. Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.
  2. Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г.

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РККФ