Яўгенія Міхайлаўна Дэмбская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўгенія Міхайлаўна Дэмбская
укр.: Євгенія Михайлівна Дембська
Род дзейнасці акцёрка, спявачка
Дата нараджэння 28 лістапада 1920(1920-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 2019(2019-06-29) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Украінскай ССР
Ордэн княгіні Вольгі III ступені anniversary medal for the 20 years of independence of Ukraine
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны
Honored badge of merit of the President of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўгенія Міхайлаўна Дэмбская (28 лістапада 1920, Кіеў — 29 чэрвеня 2019, Адэса) — украінская актрыса. Народная артыстка Украіны (2000). Ганаровы грамадзянін Адэсы (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў музычнай сям’і, у якой выхоўвалася тры дачкі — Валянціна, Неаніла і Яўгенія. У тры гады страціла бацьку.

Першы муж — піяніст Аляксандр Кац, быў прызваны ў РСЧА ў 1939 годзе, прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне і загінуў, вызваляючы Кіеў.

Скончыла Кіеўскае музычнае вучылішча (1939), вучылася ў Кіеўскай кансерваторыі (1939—1941). З 1940 года — салістка Кіеўскага тэатра малых формаў. Патрапіла ў акупацыю падчас Вялікай Айчыннай вайны. У тэатры «Кляйн кунст тэатр» выступала па 1945 год. У канцы вайны разам з трупай апынулася ў Венгрыі, выступала перад савецкімі салдатамі. Пераехала ў Львоў, выступала ў клубе рэпатрыянтаў.

Скончыла Львоўскую кансерваторыю (1946), выступала з Міхаілам Вадзяным у канцэртах як салістка Львоўскай філармоніі, у 1946 годзе ўдзельнічала ў стварэнні Львоўскага тэатра музычнай камедыі.

У 1953 годзе разам з тэатрам пераехала ў Адэсу, вядучая салістка Адэскага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі.

Другі муж — Аляксей Пятровіч Крыніцкі, адвакат.

У кіно з 1957 па 1990 гг.

Памерла на 99-м годзе жыцця 29 чэрвеня 2019 года ў Адэсе. Пахаваная 1 ліпеня 2019 года на Другіх Хрысціянскіх могілках Адэсы.

Зноскі