Адэская вобласць
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Украіна |
| Статус | Вобласць |
| Уключае | 26 раёнаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Адэса |
| Вялікія гарады | Белгарад-Днестроўскі Ізмаіл, Ільічэўск |
| Дата ўтварэння | 27 лютага 1932 г. |
| Афіцыйная мова | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
2,402 млн (5,12 %, 6-е месца) |
| Шчыльнасць | 72,12 чал./км² |
| Плошча | 33,31 тыс. км² (5,51 %, 1-е месца) |
| Часавы пояс | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 048 |
| Паштовыя азначнікі | 65xxx, 66xxx, 67xxx, 68xxx |
| Інтэрнэт-дамен | odessa.ua; od.ua |
| Код аўта. нумароў | BH |
| Афіцыйны сайт | |
Адэская вобласць (укр.: Одеська область) — вобласць на поўдні Украіны.
Змест |
[правіць] Межы
На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай абласцямі, на захадзе — з Малдавіяй (у тым ліку з Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай), на паўднёвым-захадзе — з Румыніяй.
[правіць] Прырода
Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ладшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.
[правіць] Выдатнасці
На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія (у т. л. і персанальныя) манументы двух апошніх стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днестроўская крэпасць.
У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя цікавыя прыродныя аб'екты з ніжэйшым ахоўным статутам.
У 1917 — 1920 гг. у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.
[правіць] Эканоміка
[правіць] Прамысловасць
У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.
[правіць] Сельская гаспадарка
Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для гадоўлі зімавой пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна выгадоўваць цукровы бурак, у паўднёвай — вінаград.
[правіць] Транспарт
[правіць] Чыгуначны транспарт
Адэская вобласць валодае сеткай чыгунак, змешчаных у вядзенні Адэскай чыгункі. Таксама ў вобласці маюцца адрэзкі вузкакалейных чыгунак.
[правіць] Агульныя звесткі
Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.
Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці:
- раёнаў — 26;
- раёнаў у гарадах — 4;
- населеных пунктаў — 1188, у тым ліку:
- сельскіх — 1136;
- гарадскіх — 52, у тым ліку:
- пасёлкаў гарадскога тыпу — 33;
- гарадоў — 19, у тым ліку:
- гарадоў абласнога значэння — 7;
- гарадоў раённага значэння — 12;
- сельскіх рад — 439.
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Спасылкі
| Адміністрацыйны падзел Украіны | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||