Яўген Мікалаевіч Хацім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Мікалаевіч Хацім
Дата нараджэння 1936
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Яўген Мікалаевіч Хацім (нар. 1936, в. Табала, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі медык, спецыяліст у вобласці шпітальнай тэрапіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1969), дацэнт.

Навуковец[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1960 годзе. Галоўурач Сухадолінскай участковай бальніцы ў 1960—1962 гадах. У 1962—1965 гадах аспірант кафедры шпітальнай тэрапіі № 1 Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1965—1977 гадах асістэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1977—1988 гадах асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі, з 1988 года дацэнт кафедры. У 1995—1998 гадах дэкан факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ.

У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дынаміка актыўнасці некаторых ферментаў і функцыі печані падчас лячэнні хворых з ускладненнямі пасля хваробы Боткіна».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровай граматай Пасольства СССР у Эфіопіі (1986).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]