Яўген Уладзіміравіч Гіпіус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Уладзіміравіч Гіпіус
Дата нараджэння 7 ліпеня 1903(1903-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1985(1985-06-05)[2] (81 год), 1985[3] ці 4 чэрвеня 1985(1985-06-04)[1] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці музыказнавец, фалькларыст
Навуковая сфера музыказнаўства, этнаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Інстытут гісторыі мастацтваў  (руск.), Ленінградская кансерваторыя
Узнагароды
медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Яўген Уладзіміравіч Гіпіус (7 ліпеня 1903, г. Пушкін, Ленінградская вобласць — 1985) — рускі савецкі музыказнавец і музычны этнограф. Доктар мастацтвазнаўства (1958), прафесар (1944)[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскія Інстытут гісторыі мастацтваў  (руск.) у 1924 годзе і кансерваторыю ў 1928 годзе[5].

У 1927—1963 гадах працаваў у навуковых установах і музычных ВНУ Ленінграда і Масквы[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік фальклорных экспедыцый, у т. л. у Беларускім Палессі (1934). Распрацаваў тэарэтычныя праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавысотнага строю  (руск.) народных напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальнага вывучэння лакальных меладычных стыляў музычнага фальклора рускіх, беларусаў, фіна-вугорскіх і цюркскіх народаў у іх гістарычным развіцці[5].

Рэдактар многіх фальклорных выданняў, у т. л. акадэмічных «Песни белорусского народа» (т. 1, 1940, саўм. з З. Эвальд), «Песни народов СССР»), зборніка Эвальд «Песни белорусского Полесья» (1979)[5].

Зноскі

  1. а б Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. а б Сотрудники Российской национальной библиотеки
  3. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  4. Гиппиус Евгений Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. а б в г д Гиппиус Евгений Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.