Санкт-Пецярбургская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Санкт-Пецярбургская губерня
Coat of Arms of Russian Empire.svgГуберня Расійскай імперыі
Герб
Coat of arms of the Saint Petersburg governorate.svg
Stpetegub.jpg
Цэнтр Санкт-Пецярбург
Утворана 1710
Скасавана 1927
Плошча 39 203,2 вёрст²
Насельніцтва 2 112 033[1] (1897)
Пераемнасць:
Інгерманландская губерня
Ленінградская вобласць
Санкт-Пецярбургская губерня на ВікіСховішчы?

Санкт-Пецярбургская (Санктпецярбургская) губерня (са жніўня 1914 года — Петраградская, з 1924 года — Ленінградская) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 17101927 гадах. Губернскі горад — Санкт-Пецярбург (затым Петраград і Ленінград адпаведна).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Санкт-Пецярбургская губерня размяшчалася на паўночным захадзе Расійскай імперыі, займаючы тэрыторыю ў выглядзе неаднолькавых лопасцей, якія раскінуліся на берагах Фінскага заліва, Ладажскага і Чудскога азёр.

Губерня межавала з Наўгародскай і Пскоўскай губернямі на поўдні, Аланецкой губерняй на ўсходзе, Эстляндскай губерняй на захадзе і з Выбаргскай губерняй Вялікага Княства Фінляндскага на поўначы. Да далучэння Фінляндыі ў 1809 годзе паўночная мяжа губерні была таксама і мяжой Расійскай імперыі.

Плошча губерні складала 482 500 км² у 1710 годзе, 53 363 км² — у 1847 годзе, 44 613 км² — у 1905 годзе[2], 66 160 км² — у 1926 годзе[3].

У выніку аддзялення пасля 1917 года ад Расіі Эстоніі і Фінляндыі губерня зноў стала памежным рэгіёнам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Насельніцтва, чал. У тым ліку
гарадское, чал.
1714 436 383[2]
1766 69 000[2]
1785 367 200[2]
1847 971 503[2]
1897 2 112 033[1] 1 421 753
1905 2 475 400[4]
1926 2 792 129[3] 1 875 370

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад у 1897 годзе[5]:

Павет рускія фіны эстонцы немцы палякі латышы украінцы іжора
Губерня ў цэлым 81,9 % 6,2 % 3,0 % 3,0 % 2,1 % 1,3 %
Гдоўскі 88,9 % 10,5 %
Лужскі 91,7 % 3,6 % 1,3 %
Наваладажскі 99,1 %
Пецяргофскі 67,7 % 13,2 % 6,2 % 2,4 % 1,9 % 1,0 % 4,7 %
Санкт-Пецярбургскі 85,4 % 2,9 % 4,0 % 2,8 %
Царскасельскі 65,5 % 25,7 % 2,5 % 2,1 % 1,9 %
Шлісельбургскі 55,3 % 39,3 % 1,8 % 1,7 %
Ямбургскі 50,9 % 14,2 % 21,9 % 2,6 % 7,8 %

Нацыянальны склад Петраградскай губерні (без Петраграда) у 1920 годзе[6]:

Павет рускія фіны эстонцы іжорцы палякі немцы латышы
Губерня ў цэлым 77,9 % 11,5 % 5,5 % 1,2 % 1,2 %
Гдоўскі 88,5 % 11,1 %
Дзецскасельскі 65,1 % 24,8 % 3,1 % 2,6 % 1,1 %
Лужскі 90,5 % 5,0 % 1,3 % 1,9 %
Волхаўскі 98,3 %
Пецяргофскі 62,5 % 24,6 % 7,1 % 1,1 % 1,1 % 1,8 %
Петраградскі 63,6 % 26,4 % 1,7 % 1,8 % 3,9 %
Шлісельбургскі 60,3 % 32,9 % 2,4 % 1,3 % 1,5 %
Ямбургскі 66,4 % 7,9 % 11,2 % 12,7 %
г. Кранштат 88,1 % 4,0 % 2,6 %
На чыг. дар. і водах 50,1 % 39,1 % 1,3 %

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ru-gub-stub Шаблон:Санкт-Пецярбургская губерня