Расійская нацыянальная бібліятэка
| Расійская нацыянальная бібліятэка | |
Лагатып бібліятэкі |
|
| Месцазнаходжанне |
Расія, Санкт-Пецярбург, |
|---|---|
| Заснавана | |
| Збор | |
| Памер збору |
35 718 000 адзінак[1] (15 000 000 кніг; 13 100 000 часопісаў; 617 000 гадавых камплектаў газет) |
| Доступ і карыстанне | |
| Умовы запісу |
узрост — ад 18 гадоў. Наяўнасць дакумента, які сведчыць асобу, дакумента пра адукацыю. Тэрмін карыстання замежнымі грамадзянамі абмежаваны тэрмінам дзеяння візы. |
| Выдача штогод |
8 182 400 адзінак[1] |
| Колькасць чытачоў |
1 093 100 у год[1] |
| Іншая інфармацыя | |
| Бюджэт |
569 200 000 руб. |
| Супрацоўнікі |
1 850 |
| Вэб-сайт | |
| Узнагароды | |
| Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810625000 |
Расійская нацыянальная бібліятэка (да 1917 года - Імператарская публічная бібліятэка, да 1925 года - Расійская публічная бібліятэка, да 27 сакавіка 1992 года - Дзяржаўная публічная бібліятэка (з 1932 года - імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына) — адна з першых публічных бібліятэк ва Усходняй Еўропе, размешчаная ў Санкт-Пецярбургу. Згодна з указам Прэзідэнта Расіі, з'яўляецца асабліва каштоўным аб'ектам нацыянальнай спадчыны і складае гістарычны і культурны набытак народаў Расійскай Федэрацыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету.
Змест |
Бібліятэка Вальтэра [правіць]
Бібліятэка Вальтэра налічвае 6 тысяч 814 тамоў і з'яўляецца нацыянальным здабыткам. Яна была набыта ў 1778 годзе Кацярынай II у пляменніцы і спадчынніцы Вальтэра. У 1779 годзе на адмысловым караблі бібліятэку даставілі ў Санкт-Пецярбург. Першапачаткова яна была размешчана ў Эрмітажы. Пры Мікалаі I доступ да яе быў закрыты. У 1861 годзе па распараджэнні Аляксандра II бібліятэка Вальтэра была пераведзена ў Імператарскую публічную бібліятэку.
Літаратура [правіць]
- История Государственной ордена Трудового Красного Знамени Публичной библиотеки имени М. Е. Салтыкова-Щедрина. — Ленинград: Лениздат, 1963. — 435 с, [15] л. ил.
- История Библиотеки в биографиях её директоров, 1795—2005 / Российская национальная библиотека. — Санкт-Петербург, 2006. — 503, [1] с.: ил. — ISBN 5-8192-0263-5.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Расійская нацыянальная бібліятэка: Статыстычныя даныя за 2005 - 2009 гг. (2009). Праверана 16 ліпеня 2010.
Гл. таксама [правіць]
- Расійская дзяржаўная бібліятэка
- Сусветная лічбавая бібліятэка
- Найбуйнейшыя бібліятэкі свету
- Бібліятэкі Санкт-Пецярбурга