Яўстах Чарноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўстах Чарноўскі
Eustachy Czarnowski
Нараджэнне 1839(1839)
Бацька Станіслаў Чарноўскі
Бітвы

Яўстах Чарноўскі, (польск.: Eustachy Czarnowski), літ.: Eustachijus Čarnovskis; нар. 1839 — ?) — удзельнік паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета, старэйшы брат Юльяна Чарноўскага[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З кастрычніка 1858 года па лістапад 1861 года быў студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе займаўся агітацыяй і гуртаваннем студэнтаў (студэнцкі гурток «Агула»)[2]. Ва ўніверсітэце атрымаў наступную характарыстыку:

" Ён, кажуць, мае вялікі ўплыў на сялян, якія яго любяць, таму што ён, апранаючыся ў шэры армяк, называе іх братамі. Наогул, як запэўніваюць, сяляне заходніх губерняў ахвотней слухаюцца студэнтаў, чым сваіх памешчыкаў альбо тамтэйшых жыхароў, кажучы, што студэнты і разумнейшыя за іх, апошніх, і лепш ведаюць аб здагадках і мерапрыемствах урада, жывучы большай часткай у сталіцах і вялікіх гарадах.
"

У лістападзе 1861 года з уласнай волі скончыў навучанне і вярнуўся ў Ашмянскі павет, дзе арандаваў казённую ферму Альхоўка на 99 гадоў у Ашмянскім павеце, яго маці валодала маёнткам Спрогуны Палянаўскай воласці  (літ.) каля Палянаў[4].

У 1861 г. быў адным з арганізатараў моладзевага асветніцкага гуртку «Пянтковічы», які дзейнічаў у тым ліку і ў Ашмянах, супольна з Францішкам Багушэвічам і іншымі сябрамі гуртку Пянтковічы ў Ашмянах арганізаваў «Бібліятэку ашмянскай моладзі», напісаў статут Бібліятэкі ашмянскай моладзі[5].

У лютым 1863 года быў арыштаваны ў Вільні з падазронам ва ўдзеле ў паўстанні, але неўзабаве за ненаяўнасцю доказаў быў адпушчаны[6]. Потым быў зноў арыштаваны, яго маёмасць падлягала секвестру[7].

Зноскі

  1. Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 165.
  2. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 70-71, 291.
  3. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка] ; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. - Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. - LXXI, 707 с., с. 71.
  4. Матвейчык, Дз. Ч.,. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 609. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  5. Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 123—124.
  6. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 292.
  7. Матвейчык, Дз. Ч.,. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 609. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.