100-я Глуская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
100-я Глуская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Палескае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 512 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Глускі, Акцябрскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. М. Кулікоўскі

100-я Глуская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 6 верасня 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Глускага і Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (512 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгуначным участку КалінкавічыЛунінец і на шашэйных дарогах. Правялі больш за 140 адкрытых і засадных баёў, у выніку разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бярозаўка, Касарычы, Катка Глускага, Альбінск, Ламавічы Акцябрскага раёнаў. 8 верасня 1943 года на чыгуначным участку Калінкавічы — Пціч падарвалі каля 700 рэек. Атрад імя Будзённага за час дзейнасці падарваў 16 эшалонаў, 38 аўтамашын, 2 цягачы, 2 бронетранспарцёры, знішчыў 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У красавіку 1944 года брыгаду блакіравалі карнікі. У выніку 14-дзённых баёў партызаны прарвалі блакаду.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад Б. М. Кулікова (пазней імя Будзённага, арганізаваны ў красавіку 1942 года);
  • атрад П. Я. Ігуменава (пазней «За Савецкую Радзіму», арганізаваны ў студзені 1942 года на базе групы А. Г. Балахонава, якая дзейнічала з 1941 года);
  • атрад І. А. Бабіча (пазней імя Калініна, арганізаваны ў студзені 1943 года).

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Я. Жулега;
  • Дз. Н. Удалой;
  • П. Р. Чарнушын.

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігуменаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]