13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1080 партызан (29 верасня 1943 года)
Дыслакацыя Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Прапойскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. А. Мазур

13-я Касцюковіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Прапойскага раёнаў. 29 верасня 1943 года брыгада (1080 партызан, 3 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе 719-га, 46-га, 718-га атрадаў (са жніўня 1943 года сталі адпаведна 1-ым, 2-ім і 3-ім батальёнамі).

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

  • С. А. Мазур.

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • Дз. Е. Савельеў.

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. М. Мароз.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны 20 красавіка — 31 мая 1943 года зрабілі рэйд з Клічаўскага раёна ў Клімавіцкі, фарсіравалі рэкі Друць, Дняпро, Проня, Сож, з боем перайшлі чыгунку БыхаўРагачоў. У чэрвені — верасні 1943 года вялі баі з нямецкай арміяй, абараняючы раён дыслакацыі, праводзілі аперацыі на чыгунцы КлімавічыКасцюковічы і прылеглых грунтовых дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]