7.7 cm Infanteriegeschütz L/20

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
7.7 cm Infanteriegeschütz L/20
Тып: пяхотная гармата
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1916—1918
Выкарыстоўвалася:

 Германская імперыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Krupp
Вытворца: Krupp
Характарыстыкі
Маса, кг: 815
Даўжыня ствала, мм: 1540
Вага снарада, кг 6,85
Калібр, мм: 77
Засаўка: гарызантальная клінавая
Лафет: каробчаты
Вугал узвышэння: ат-7° да +30°
Вугал павароту: 5,5°
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
400
Максімальная
далёкасць, м:
5000

7.7 cm Infanteriegeschütz L/20   — нямецкая пяхотная гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Распрацавана на замену ненадзейнай пяхотнай гармаце 7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5. Асновай паслужыла стандартная 7.7 cm FK 96 n.A.t: ствол і засаўка гэтай зброі былі ўсталяваны на лафет для горнай гарматы. Плюсам падобнай гарматы стала зменшаная аддача пры стральбе, а таксама магчымасць выкарыстоўвання снарадаў для ўзятага за аснову гарматы FK 96 n.A. (пазней быў распрацаваны спецыяльны магутны супрацьтанкавы снарад для дадзенай гарматы). Максімальная хуткасць выпушчанага снарада дасягала 435 м/с. Нягледзячы на тое, што салдаты высока ацанялі баявыя якасці гэтай гарматы, яна была зацяжкай і непаваротлівай. На змену гэтай гармаце неўзабаве прыйшла яшчэ адна зброя, створаная канцэрнам Krupp7.7 cm Infanteriegeschütz L/27.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8