Вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Вайна́: грамадска-палітычная з'ява, спецыфічны змест якой — узброеная барацьба групіровак (дзяржаваў, партый і інш.); працяг палітыкі гвалтоўнымі сродкамі.[1] Гл.таксама: класіфікацыя войн у навуках.

Апроч узброенай барацьбы, дзеля дасягнення пастаўленых палітычных мэтаў у вайне ўжываюцца таксама эканамічныя, дыпламатычныя, ідэалагічныя і іншыя сродкі і адпаведныя ім формы барацьбы.

Галоўным і вырашальным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы з'яўляюцца узброеныя сілы, а таксама іншыя ваенізаваныя фармаванні.

[правіць] Вайна і палітыка

Вайна ёсць працяг палітыкі, як унутранай, так і знешняй, якія знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і фарміруюцца на агульнай сацыяльна-эканамічнай базе. У час вайны і пры яе падрыхтоўцы знешняя палітыка выступае на першы план і набывае вырашальнае значэнне; мяняюцца не толькі суадносіны паміж унутранай і знешняй палітыкамі, але і формы іх ажыццяўлення.

Палітыцы належыць вырашальная роля пры распрацоўцы ваеннай дактрыны дзяржавы і пры вызначэнні мэтаў вайны, што вырашальным чынам уплывае на яе змест і вядзенне. Палітыка ўздзейнічае на планаванне вайны, вызначэнне чарговасці і сілы ўдараў па праціўніку. Праз стратэгію палітыка ўплывае і на развіццё ваенных дзеянняў. Палітыка вызначае неабходныя меры для мабілізацыі людскіх рэсурсаў і матэрыяльных рэсурсаў краіны.

Вайна не толькі залежыць ад палітыкі, але і сама актыўна ўплывае на яе. Унутрыпалітычнае жыццё дзяржаваў, што ваююць, і міжнародныя адносіны церпяць істотныя змяненні ў залежнасці ад ходу вайны.

[правіць] Два бакі вайны

Як асобы стан грамадства, вайна з'яўляе сабою складаную спецыфічную грамадска-палітычную з'яву, якая падпарадкоўваецца сваім законам.

Два узаемазвязаныя бакі (аспекты) вайны — сацыяльна-палітычны і ваенна-тэхнічны.

Сацыяльна-палітычны аспект вайны выражае дачыненне вайны да асноўнай тэндэнцыі гістарычнага развіцця і да асноўнага зместу эпохі, яе адпаведнасць інтарэсам сацыяльных групіровак. Гэты аспект паказвае, якія групіроўкі і дзеля чаго вядуць вайну, якое дачыненне да вайны маюць розныя сацыяльныя сілы і інш.

Ваенна-тэхнічны аспект адлюстроўвае тыя матэрыяльныя сродкі, ваенную тэхніку і людскія масы, якія выкарыстоўваюцца ў узброенай барацьбе, а таксама формы і спосабы вядзення ваенных дзеянняў.

[правіць] Магчымасці для вайны

Ход і вынік вайны, формы і спосабы яе вядзення залежаць ад уроўню развіцця вытворчых сілаў і эканамічнага ладу дзяржаваў, што ваююць (гл. эканамічны патэнцыял), узроўню развіцця навукі і тэхнікі (гл. навуковы патэнцыял), сацыяльна-палітычнага ладу (гл. сацыяльны патэнцыял), ад ідэалогіі і маральнага духу народу і арміі (гл. маральна-палітычны патэнцыял), ад баявой моцы узброеных сілаў (гл. баявы патэнцыял, ваенны патэнцыял).

Рэалізацыя эканамічных, сацыяльна-палітычных, навукова-тэхнічных і ваенных магчымасцяў у ходзе вайны забяспечваецца палітычным кіраўніцтвам і ваенным камандаваннем.


Cite error: <ref> tags exist, but no <references/> tag was found