Aeronautics Aerostar
Aeronautics Aerostar | |
---|---|
Тып | беспілотны лятальны апарат |
Распрацоўшчык | Aeronautics Defense Systems[d] |
Вытворца | Aeronautics Defense Systems[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Aerostar — беспілотны разведвальны самалёт (БПЛА) вытворчасці ізраільскай кампаніі Aeronautics Defense Systems. Распрацаваны на базе БПЛА «Scout». Першы палёт здзейсніў у 2000 годзе.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У бартавы комплекс уваходзяць сродкі сувязі і абмену данымі, мае зменную карысную нагрузку, у штатным варыянце абсталяваны лічбавай відэа-камерай, сумешчанай з цеплавізарам інфрачырвонага дыяпазону, што дазваляе праводзіць разведку ў любое надвор’е і на працягу дня і ночы.
Наземны пункт кіравання з прыёмнай антэнай аўтаномны, і можа быць змантаваны на грузавым аўтамабілі.
Абсталяваны высоканадзейным дызельным рухавіком Zanzottera 498i[1] з электронным упырскам паліва магутнасцю 29 кВт.
ЛТХ[правіць | правіць зыходнік]
- даўжыня: 4,5 м
- вышыня: 1,3 м
- размах крыла: 8,5 м
- радыус дзеяння: 250 км
- маса карыснай нагрузкі: 50 кг
- максімальная ўзлётная вага: 220 кг
- максімальная вышыня палёту: 5500 м
- крэйсерская хуткасць: 102 км/г
- максімальная хуткасць: 206 км/г
- працягласцю палёту: 12 г
Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]
- Азербайджан: 4 адзінкі на 2016 год[2].
- Грузія: у 2004 годзе атрымана 2 адзінкі.
- Нігерыя: у 2006 годзе былі замоўлены для берагавой аховы і аховы нафтавых платформаў у дэльце ракі Нігер[3].
- Турцыя: у 2007 годзе быў заключаны кантракт агульным коштам 10 млн. долараў на прадастаўленне ў карыстанне трох Aerostar.
Зноскі
- ↑ engine type (англ.). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
- ↑ The Military Balance 2016,p.180
- ↑ Nigeria Purchases Aerostar UAVs and SeaStar USVs for Coastal Surveillance Архівавана 14 студзеня 2013. (Wednesday, April 12, 2006)