Інфрачырвонае выпраменьванне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Электрамагнітнае выпраменьванне
Сінхратроннае
Цыклатроннае
Тармазное
Цеплавое
Монахраматычнае
Чаранкоўскае
Пераходнае
Радыёвыпраменьванне
Мікрахвалевае
Тэрагерцавае
Інфрачырвонае
Бачнае
Ультрафіялетавае
Рэнтгенаўскае
Гама-выпраменьванне
Іанізавальнае
Рэліктавае
Магніта-дрэйфавае
Двухфатоннае
Спантаннае
Вымушанае

Інфрачырвонае выпраменьваннеэлектрамагнітнае выпраменьванне са спектральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага святла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваннем (λ ~ 1—2 мм).

Інфрачырвонае выпраменьванне вынайшаў у 1800 г. англійскі навуковец Уільям Гершэль.

У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьвання падзяляюць на тры складнікі:

  • кароткахвалевы абсяг: λ = 0,74—2,5 мкм;
  • сярэднехвалевы абсяг: λ = 2,5—50 мкм;
  • даўгахвалевы абсяг: λ = 50—2000 мкм;

Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваляў — тэрагерцавае выпраменьванне (субліміліметровае выпраменьванне).

Інфрачырвонае выпраменьванне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваннем, бо інфрачырвонае выпраменьванне ад нацепленых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як адчуванне цяпла. Пры гэтым даўжыні хваляў, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпературы нацяплення: чым вышэйшая тэмпература, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасць выпраменьвання. Спектр выпраменьвання абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысячаў Кельвінаў) тэмпературах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьванне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іёны.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]