Харацыёпсіс
Харацыёпсіс (Characiopsis) — род аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сямейства харацыёпсавых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Клеткі рознай формы, прамыя або крыху сагнутыя, скучаныя, прымацаваныя да субстрату пры дапамозе дыска або ножкі. Абалонка тонкая або тоўстая, гладкая, часам з патаўшчэннем на верхнім канцы ў выглядзе сасочка, бародаўкі або шыпа. Хларапласты (ад аднаго да мноства) прысценныя, карытападобныя, пласціністыя або дыскападобныя, без пірэноідаў. Клетачнае ядро часцой адно. У цытаплазме ёсць алей, тлушч, лейказін, хрызаламінарын.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Вядома некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных у прэсных вадаёмах і глебе. Эпіфіты на водарасцях і вышэйшых водных раслінах, трапляюцца на жывёлах, часцінках дэтрыту і іншых субстратах у вадзе.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Размнажэнне бясполае — зааспорамі, аўтаспорамі, апланаспорамі. Утвараюць цысты з вельмі тоўстай абалонкай.
Зноскі
- ↑ Borzí, A. (1895). Studi algologici: saggio di richerche sulla biologia delle alghe. Fasc. II. pp. [121]-378, pls X-XXXI. Palermo: Alberto Reber Libreria Carlo Clausen
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Міхеева Т. М. Харацыёпсіс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.