Цытаплазма
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Схема будовы тыповай клеткі жывёлы. Адзначаныя арганоіды (арганелы) 1) Ядзерка 2) Ядро 3) Рыбасома 4) Везікула 5) Шурпатая эндаплазматычная сетка 6) Апарат Гольджы 7) Клетачная сценка 8) Гладкая эндаплазматычная сетка 9) Мітахондрыя 10) Вакуоля 11) Цытаплазма 12) Лізасома 13) Цэнтрасома
Цытаплазма (ад грэч. κύτος «клетка» і πλάσμα «змесціва») — унутранае асяроддзе жывой ці памерлай клеткі, акрамя ядра і вакуолі, абмежаваная плазматычнай мембранай. Уключае ў сябе гіялаплазму - асноўнае празрыстае рэчыва цытаплазмы, у ёй знаходзяцца абавязковыя клеткавыя кампаненты - арганелы, а таксама розныя непастаянныя структуры - ўключэнні.
У склад цытаплазмы ўваходзяць усе віды арганічных і неарганічных рэчываў. У ёй прысутнічаюць таксама нерастваральныя адходы абменных працэсаў і запасныя пажыўныя рэчывы. Асноўнае рэчыва цытаплазмы - вада.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |