Клетачнае ядро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клеткі HeLa, ДНК якіх афарбавана блакітным фарбавальнікам Хёхста 33258. Цэнтральная і правая клеткі знаходзяцца ў інтэрфазе, таму афарбавана ўсё ядро. Клетка злева знаходзіцца ў стане мітозу (анафаза), таму яе ядро не бачна, а ДНК скандэнсавана так, што бачны храмасомы

Ядро (лац.: nucleus) — гэта адзін з структурных кампанентаў эўкарыятычнай клеткі, які ўтрымлівае генетычную інфармацыю (малекулы ДНК), які здзяйсняе асноўныя функцыі: захоўванне, перадача і рэалізацыя спадчыннай інфармацыі з забеспячэннем сінтэзу бялка. Ядро складаецца з храмаці́на, я́дзерка, карыяпла́змы (ці нуклеаплазмы) і ядзернай абалонкі. У клетачным ядры адбываецца рэплікацыя (ці рэдупліка́цыя) — падваенне малекул ДНК, а таксама транскрыпцыя — сінтэз малекул РНК на малекуле ДНК. Сінтэзаваныя ў ядры малекулы РНК мадыфікуюцца, пасля чаго выходзяць у цытаплазму. Утварэнне абедзвюх субадзінак рыбасом адбываецца ў адмысловых утварэннях клетачнага ядра — ядзерках. Такім чынам, ядро клеткі з'яўляецца не толькі ўмяшчальняй генетычнай інфармацыі, але і месцам, дзе гэты матэрыял функцыянуе і рэпрадуктуецца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Клетачнае ядро