Choriaster granulatus — буйная марская зорка з выпуклым целам і пяццю кароткімі прамянямі. Прамяні маюць закругленыя кончыкі. Адносна вялікая ў параўнанні з іншымі марскімі зоркамі, яе максімальны радыус складае каля 27 см. Часцей за ўсё від бледна-ружовага колеру з карычневымі сасочкамі, якія расходзяцца ад цэнтра, але таксама можа быць колераў ад шэрага да жоўтага і нават чырвонага[2][3].
Choriaster granulatus аддае перавагу плыткаводдзю глыбінёй ад 1,5 да 53 м і тэмпературай вады ад 24 да 29 °C[6]. Choriaster granulatus быў знойдзены асобна або групамі ўздоўж каралавых рыфаў у Інда-Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне[7]. Ён таксама быў знойдзены ў Чырвоным моры, каля Фіджы і на Вялікім Бар’ерным рыфе[8]. Пясчанае асяроддзе пражывання, дзе ён імкнецца жыць, характарызуецца друзавым схіламі і дэтрытам. Таксама іх сустракалі сярод каралаў і губак[9].
Choriaster granulatus — драпежная жывёла, у якой, як і ў іншых марскіх зорак, ёсць рот на ніжнім баку цела. Ежа пераварваецца і паглынаецца па-за межамі цела, выціскаючы страўнік з рота на ежу[10]. Харчаванне ўключае дробных бесхрыбтовых, такіх як каралавыя паліпы, а таксама падаль[11].
Эмбрыёны марскіх зорак вылупляюцца ў планктонных лічынак, перш чым стаць маладымі марскімі зоркамі з пяццю прамянямі. Арганізмы класу марскія зоркі (Asteroidea) размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам[12].
Прамяні Choriaster granulatus могуць дэфармавацца, калі да іх ніжняга боку прымацоўваюцца маленькія паразітычныя марскія сподачкі[13]. Ім таксама пагражае страта асяроддзя пражывання з-за закіслення акіяна(руск.) (бел., што можа прывесці да адбельвання каралаў(англ.) (бел.[14].