Cigarettes After Sex

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cigarettes After Sex
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры інды-рок
шугейзін[1]
эмбіент
дрым-поп[2]
Гады 2008 — цяперашні час
Краіна  ЗША
Адкуль Эль-Паса, Тэхас
Лэйблы Partisan[3]
Склад Грэг Гансалес
Джэйкаб Томскі
Філіп Табс
Рэндзі Мілер
cigarettesaftersex.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Cigarettes After Sex — амерыканскі інды-рок-гурт[4] з горада Эль-Паса, створаны Грэгам Гансалесам. Першы міні-альбом, пад назвай I., выпушчаны ў 2012 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт была заснаваны ў Эль-Паса, штат Тэхас, у 2008 годзе.[5] Гансалес запісваў першы міні-альбом I. на лесвіцы сваёй альма-матэр, Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса, называючы гэты досвед «у асноўным як аварыю, свайго роду эксперымент».[6] У міні-альбом увайшлі такія кампазіцыя як «Nothing’s Gonna Hurt You Baby», «I’m a Firefighter», «Dreaming of You», and «Starry Eyes» і інш.

Гансалес пераехаў у Бруклін, Нью-Ёрк, дзе быў запісаны і выпушчаны ў 2015 годзе сінгл Affection разам з кавер-версіяй кампазіцыі «Keep On Loving You» гурта REO Speedwagon.[7][8]

Праз музычныя рэкамендацыі, песні гурта атрымалі большь за некалькі мільёнаў праглядаў на YouTube, што прывяло да канцэртнай дзейнасьці па многіх краінах Еўропы, Азіі і ЗША. Cigarettes After Sex выпусцілі свой дэбютны поўнафарматны альбом 9 чэрвеня 2017 года.[9][6][10]

Трэк «Nothing’s Gonna Hurt You Baby» суправаджаў 7 эпізод серыялу The Handmaid’s Tale.[11][12]

Музычны стыль і ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

У водгуку для Noisey by Vice Крысціна Какуріс (Christina Cacouris) апісвае Cigarettes After Sex як «элементарны, туманны і рамантычны, але з нуарнымі гранямі».[6] Гансалес цытуе Франсуазу Ардзі, як яго любімую спявачку, таксама вялікі ўплыў аказала творчасць Майлса Дэйвіса.[6] Музычны блог Eardrums Music апісвае творчасць гурта як «павольную, мройную і прыгожую з цудоўным, пяшчотным вакалам і вельмі добрай лірыкай», і параўноўвае яго з Mazzy Star.[13]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Грэг Гансалес — заснавальнік, вакал, электрагітара, акустычная гітара, бас.
  • Філіп Табс — клавішныя, электрагітара.
  • Рэндзі Мілер — бас.
  • Джэйкаб Томскі — барабаны.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.sputnikmusic.com/news/37724/new-cigarettes-after-sex-album/
  2. http://www.sputnikmusic.com/news/37724/new-cigarettes-after-sex-album/
  3. https://cigsaftersex.lnk.to/preorder-cas
  4. http://www.undertheradarmag.com/reviews/cigarettes_after_sex_cry/
  5. Cigarettes After Sex - Tickets - The Echo - Los Angeles, California - April 27th, 2016(недаступная спасылка). The Echo and Echoplex. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2017. Праверана 14 красавіка 2016.
  6. а б в г "The Diehard Romanticism of Cigarettes After Sex. NOISEY. Праверана 13 красавіка 2016.
  7. Records(недаступная спасылка). Cigarettes After Sex. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2016. Праверана 13 красавіка 2016.
  8. Review / Cigarettes After Sex / Affection(недаступная спасылка). Independent Music News. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 14 красавіка 2016.
  9. http://www.cigarettesaftersex.com/
  10. Cigarettes After Sex - 10 New Artists You Need to Know: January 2016. Rolling Stone. Праверана 14 красавіка 2016.
  11. The Handmaid's Tale - S1 · E7 · The Other Side. tunefind. Праверана 13 ліпеня 2017.
  12. The End Credits Song In 'The Handmaid's Tale' Episode 9 Epitomizes Moira's Spirit. BUSTLE. Праверана 13 ліпеня 2017.
  13. New Music: Cigarettes After Sex – "Affection". Праверана 13 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]