Last.fm

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Last.fmінтэрнэт-праект музычнай тэматыкі, асноўным сэрвісам якога з'яўляецца збор інфармацыі аб музыцы, якую слухае карыстач, і яе каталагізацыя ў індывідуальных і агульных чартах.

Гісторыя Last.fm[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры меламаны з Аўстрыі і Германіі - Фелікс Мілер (Felix Miller), Марцін Сціксел (Martin Stiksel), Міхаэль Брайдэнбрукер (Michael Breidenbruecker) і Томас Віламітцэр (Thomas Willomitzer) - у 2002 годзе заснавалі інтэрнэт-радыё і сацыяльны сайт Last.fm.

Да пачатку 2003 году праекты Audioscrobbler і Last.fm аб'ядналіся і пачалі працаваць разам.

30 мая 2007 года амерыканская кампанія CBS Interactive набыла Last.fm за $280 млн. Гэтае пагадненне стала найбуйным у гісторыі набыццём брытанскага Web 2.0 сэрвісу. Новыя ўладальнікі плануюць захаваць пераемнасць каманды і пакінуць ранейшы менеджмент, узмацніўшы яго новымі кадрамі, пераважна ў вобласці фінансавага аналізу і планавання.

Пасля продажу сайта яго палітыка змянілася ў бок манетызацыі, прычым адбылося гэта не шляхам увядзення больш прывабных прапановаў для платных падпісак на сэрвіс, а скарачэннем бясплатнага функцыяналу.[1] З 22 красавіка 2009 года набылі моц змены ў функцыянаванні сайту, якія патрабуюць падпіску ў памеры $3 у месяц з карыстальнікаў, якія хочуць слухаць радыё (бясплатна можна праслухаць 30 песень), за выключэннем карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША, Германіі або Вялікабрытаніі.

Сёння лік карыстачоў Last.fm дасягае 20 мільёнаў чалавек з больш за 240 краін.

Last.fm у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На сярэдзіну чэрвеня 2008 на сайце зарэгістравана больш за 4500 беларускіх карыстальнікаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Владимир Яшников Радио в Last.fm станет платным(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]