DVD-прайгравач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стацыянарны DVD-прайгравач

DVD-прайгравач альбо DVD-плэер (англ.: DVD player) — прылада, якая прайгравае дыскі DVD-Video і DVD-Audio, двух розных і несумяшчальных тэхнічных стандартаў. Першы DVD-прйгравач быў створаны Тайваньскай фирмай Tatung Company пад кіраўніцтвам Pacific Digital у 1994 годзе.

  • фізічны складнік: аўтаномная прылада, якая змяшчае аптычны прывад для чытання інфармацыі з аптычнага дыска;
  • праграмны складнік: мікрапраграма, прызначаная для прайгрвання змесціва DVD-дыска, звычайна DVD-video. Таксама, праграма на камп'ютары, у выпадку ўжывання аптычнага прывада у складзе камп'ютара.

Існуе вялікая колькасць прылад, здольных прайграваць DVD-дыскі рознага змесціва і фармата. Да асноўных можна аднесці:

  • камп'ютар ці ноўтбук з убудаваным DVD-прывадам;
  • перанасныя DVD-прайгравачы з убудаваным відэаэкранам (відэаманіторам);
    • у тым ліку, аўтамабільныя DVD-плэеры;
  • перанасныя DVD-прайгравачы без убудаванана відэаэкрана;
  • сучасныя кульнявыя кансолі з DVD-прывадам;
  • стацыянарныя DVD-прайгравачы;
  • разнастайныя гібрыды стацыянарных прайгравачоў з цвёрдым дыскам, VHS-відэамагнітафонам) альбо CD-прайгравальнікам;
  • DVD-recorder'ы (DVD-прылада, здольная не толькі прайграваць, але і запісываць DVD-дыскі)

Стацыянарныя прайгравачы прызначаны для ўжывання ў складзе хатняга кінатэатру ці непасрэдна з телевізарам. Шэраг мадэляў дадаткова прапануюць магчымасць прайгравання многіх іншыф фарматаў: MP3, Audio-CD, VCD, SVCD, JPEG, DVD-Audio і відэафайлаў у фармаце MPEG-4, запісаных на DVD-дыску, а таксама выканання караокэ. Многія кітайскія мадэлі абсталяваны эмулятарамі старых гульнявых прыставай і маюць у камплекце геймпад і дыск з ROM-амі гульняў. Існуюць гульні для DVD-плэераў, у асноўным навучальныя і квэсты (не варта блытаць з DVD-ROM носьбітамі для PC). Таксама сучасныя мадэлі маюць убудаваны USB-раз'ем для прайгравання відэа і аўдыё файлаў розных фарматаў з USB-flash носьбітаў.

Тэхнічныя дэталі[правіць | правіць зыходнік]

«Начынне» сучаснага DVD-прайгравача

DVD-прайгравач мае павінны выконваць наступныя задачы:

  • Чытаць DVD дыскі у фарматах ISO — UDF версіі 1,02
  • апцыянальна расшыфроўваць інфармацыю альбо з CSS і/альбо Macrovision
  • чытаць і выконваць згодна коду DVD рэгіянальныя блакаванні і выводзіць на экран папярэджанні, калі DVD не падтрымліваецца
  • Дэкадаваць струмень MPEG-2 відэа з максімум 10 Мбіт/с (пікавы), альбо 8 Мбіт/с (сталы)
  • дэкадаваць гук у MP2, PCM ці AC-3 фарматах і выводзіць (з апцыйным AC-3 у стэрэа паніжэнні) на стэрэа-раз'ём, аптычны альбо лічбавы электрычны раз'ём
  • выводзіць відэасігнал, альбо адзін аналагавы (у NTSC, PAL альбо SECAM фармат) на кампазітны, S-Video, SCART, альбо гняздо кампанентнага відэа, альбо лічбавы на DVI ці HDMI раз'ём

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons