GNU IceCat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
GNU IceCat
Выява лагатыпа
Старонка GNU IceCat
Тып браўзер
Аўтар Rubén Rodríguez Pérez[d]
Распрацоўшчыкі каманда GNUzilla, Праект GNU
Напісана на C, мова праграмавання, C++ і JavaScript
Аперацыйная сістэма Linux, Windows, macOS, Android
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск 13 студзеня 2008
Апошняя версія
  • 60.7.0 (2 чэрвеня 2019)[1]
Тэставая версія
  • 115.8.0 (13 лютага 2024)[2]
Ліцэнзія MPL-2.0/GPL/LGPL
Сайт gnu.org/software/gnuzilla/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

GNU IceCat (раней вядомы як GNU IceWeasel) — гэта цалкам свабодная версія вэб-браўзера Mozilla Firefox, якая распаўсюджваецца праектам GNU. IceCat сумяшчальны з Linux, Windows, Android і macOS.[3]

Супольнасць Mozilla выпускае свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, але яго бінарныя файлы ўключаюць ілюстрацыі, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права. Праект GNU стварае IceCat на аснове версій Firefox з доўгатэрміновай падтрымкай, выдаляючы ўсе ілюстрацыі і пашырэнні, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права.

IceCat падтрымлівае вялікі спіс свабодных пашырэнняў браўзера. Таксама ён мае некаторыі функцыі бяспекі і канфідэнцыяльнасці, якіх няма ў браўзеры Firefox.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

GNU IceCat можна бясплатна спампаваць для розных дыстрыбутываў Linux з архітэктурамі IA-32, x86 64 і PowerPC.[4]

IceCat таксама даступны для macOS 10.4 і вышэй праз Fink, падтрымліваюцца архітэктуры IA-32 і PowerPC.

Неафіцыйныя зборкі таксама даступныя для Windows (Vista і далейшыя) і Android (2.3 і вышэй).

Дадатковыя функцыі бяспекі і прыватнасці[правіць | правіць зыходнік]

IceCat мае магчымасць блакіроўкі старонніх выяў нулявой даўжыні, якія выкарыстоўваюцца для адсочвання паводзінаў карыстальнікаў на сайце.[5] IceCat таксама папярэджвае аб перанакіраванні на іншы URL.[5]

Пашырэнне GNU LibreJS выяўляе і блакуе несвабодны JavaScript.[6]

Ліцэнзаванне[правіць | правіць зыходнік]

IceCat даступны пад трайной ліцэнзіяй MPL/GPL/LGPL, якую Mozilla выкарыстоўвала для зыходнага кода. У адрозненне ад Mozilla, звычайныя значкі IceCat знаходзяцца пад той жа трайной ліцэнзіяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pérez R. R. IceCat 60.7.0 Release — 2019. Праверана 3 лістапада 2021.
  2. Update to 115.8.0 — 2024.
  3. Rodriguez, Ruben. IceCat 31.5.0 release. GNUzilla (9 сакавіка 2015).
  4. rpms/icecat. fedoraproject.org.
  5. а б Gnuzilla Homepage. gnu.org. Праверана 4 September 2016.
  6. LibreJS - GNU Project - Free Software Foundation. gnu.org.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]