GPS
GPS (англ.: Global Positioning System — глабальная сістэма пазіцыянавання, чытаецца Джы Пі Эс) — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая забяспечвае вымярэнне адлегласці, часу і вызначае месцазнаходжанне. Дазваляе ў любым месцы Зямлі (не ўключаючы прыпалярныя вобласці), амаль пры любым надвор'і, а таксама ў касмічнай прасторы блізка ад планеты вызначыць месцазнаходжанне і хуткасць аб'ектаў. Сістэма распрацавана, рэалізавана і эксплуатуецца Міністэрствам абароны ЗША.
Асноўны прынцып выкарыстання сістэмы — вызначэнне месцазнаходжання шляхам вымярэння адлегласцяў да аб'екта ад пунктаў з вядомымі каардынатамі — спадарожнікаў. Адлегласць вылічаецца па часе затрымкі распаўсюджвання сігналу ад пасылкі яго спадарожнікам да прыёму антэнай GPS-прымальніка. Гэта значыць, для вызначэння трохмерных каардынат GPS-прымальніку трэба знаць адлегласць да трох спадарожнікаў і час GPS сістэмы. Такім чынам, для вызначэння каардынат і вышыні прымача выкарыстоўваюцца сігналы як мінімум з чатырох[1] спадарожнікаў.
Гл. таксама[правіць]
- Transit (першая спадарожнікавая навігацыйная сістэма, 1960-я-1996)
- Galileo (еўрапейская навігацыйная сістэма)
- ГЛОНАСС (расійская навігацыйная сістэма)
- Касмічная геадэзія
- Location-based service
- GPS-прымальнік
- GPS-навігатар
Зноскі
- ↑ Паколькі розніца паміж гадзіннікамі спадарожніка і прымальніка можа ўнесці ў рашэнне велізарную памылку, адзін з касмічных апаратаў выкарыстоўваецца як «базавы», з яго атрымліваюць час, астатнія выкарыстоўваюцца для вызначэння каардынат
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйныя дакументы і спецыфікацыі
- Тлумачэнні працы
- Сумяшчальнасць з Gallileo і ГЛОНАСС
- Рознае
Сістэма GPS - анімацыйная візуалізацыя Google Maps KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)
Шаблон:Сістэмы навігацыі Шаблон:GPS