Сонцацвет манеталісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Helianthemum nummularium)
Сонцацвет манеталісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helianthemum nummularium (L.) Mill., 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  834835
NCBI  478958
IPNI  169032-1
TPL  kew-2842625

Сонцацвет манеталісты[3] (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду Сонцацвет (Helianthemum) сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae)[4].

Плады і насенне сонцацвета манеталістага. Тулузскі музей

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Від вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка.

Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў.

У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага.

Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць восем падвідаў:

  • Helianthemum nummularium subsp. nummularium. Шырока распаўсюджаны.
  • Helianthemum nummularium subsp. berterianum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі.
  • Helianthemum nummularium subsp. glabrum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы.
  • Helianthemum nummularium subsp. grandiflorum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы.
  • Helianthemum nummularium subsp. obscurum. Усходняя частка Еўропы.
  • Helianthemum nummularium subsp. pyrenaicum. Пірэнеі.
  • Helianthemum nummularium subsp. semiglabrum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі.
  • Helianthemum nummularium subsp. tomentosum. Паўднёвая частка Еўропы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Падвід grandiflorum (Scop.) Schinz & Thell[правіць | правіць зыходнік]

Падвід nummularium[правіць | правіць зыходнік]

Падвід obscurum (Čelak.) Holub[правіць | правіць зыходнік]

Сарты з ружовымі кветкамі[правіць | правіць зыходнік]

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. BSBI List 2007 (xls). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]