Hurt (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hurt
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны метал
Краіны
Адкуль Вірджынія
Лэйблы Capitol Records
hurtband.com

«Hurt» — амерыканскі рок-гурт, створаны ў Вірджыніі ў 2000 годзе. Гурт выпусціў чатыры альбомы. Першы альбом Hurt гурт выпусціў у 2000 годзе, а другі альбом The Consumation выйшаў у 2003 годзе. Гурт атрымаў сусветнае прызнанне сваім дэбютным альбомам Vol. 1, выпушчаны 21 сакавіка 2006 года. Іх сінглы «Rapture» і «Falls Apart» атрымалі значныя пазіцыі ў радыёэфіры. Альбом Vol. II, які быў выпушчаны 25 верасня 2007 года, быў прызнаны крытыкаміі, у ім яны выпусцілі свой самы вялікі радыёхіт сінгл «Ten Ton Brick».

Гурт выпусціў яшчэ два альбомы Goodbye to the Machine і The Crux. Затым яны распаліся ў 2014 незадоўга да выхаду Self-Entitled, перавыдання іх першага альбома, які меў аднайменную назву. З 2012 года не было выпушчана ніводнага новага матэрыялу. Загадкавыя відэа былі апублікаваныя на афіцыйнай старонцы гурта ў Facebook 24 і 27 снежня 2019 года, што сведчыць аб тым, што гурт будзе выпускаць новы матэрыял.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станаўленне і незалежныя рэлізы (2000—2005)[правіць | правіць зыходнік]

Гурт першапачаткова складаўся з Дж. Лорэна Вінса ў якасці асноўнага спевака, аўтара песень і гітарыста і Уіла Квейнтанса ў якасці бубнача. Два гады шукалі іншых удзельнікаў гурта, пакуль не ўзялі Стывена Флетчэра граць на бас-гітары. Гурт быў названы праз два гады, пасля задумы іх першага альбома.

Аднайменны першы студыйны альбом гэтага гурта быў напісаны і выкананы Уінсам і Уілам Квейнтансам на барабанах, а на ўсім альбоме электронная частка, акрамя песні «Confession» Джонатана Мініса, была аддадзена Браяну Уіншэлу. Альбом быў выпушчаны ў 2000 годзе і было створана каля 1200 асобнікаў. Другі самастойна выдадзены альбом гурта, The Consumation, таксама быў напісаны і выкананы Уінсам, з Квейнтансам на барабанах, Шонам Соерам на басу і аўтарамі песні «Unclean», з Браянам Уіншэлам за пультам для «House of Cards» і «Velvet Ролс Ройс». Гэты альбом быў выпушчаны ў 2003 годзе ў Вірджыніі, родным штаце Уінса, было прададзена каля 2000 асобнікаў, а каля 3000 прома і поўных альбомаў распаўсюджваліся бясплатна.

Гурт (з арыгінальным складам) быў заснаваны Томам Льюісам, былым супрацоўнікам Universal Records A&R, дзесьці прыкладна ў 2005 годзе. Падчас шоу, якое было ў The Continental у Нью-Ёрку, сябар Льюіса, Джэй Сільверман, перадаў яму дыск гурта[1]. Пасля першапачатковага кантакту з Уінсам прайшло яшчэ 8 месяцаў, пакуль яны зноў не пачулі Льюіса. Гурт сустрэўся з Льюісам і яго кампаніяй (Metropolitan Hybrid)[2]. Гурт пайшоў запісваць дэма, каб знайсці гуказапісвальны лэйбл. Пасля нераскрытых праблем з цяперашнім барабаншчыкам гурта сесійнага бубнача Эвана Джонса спыталі, ці зможа ён прыняць удзел у запісе, на што Уінс пагадзіўся[3].

У працэсе пошуку галоўнага лэйбла тагачасны басіст вырашыў, што было б лепш, калі б ён пакінуў гурт, і тады яны знайшлі яму замену, былога басіста Streetlight Manifesto Джоша Энслі[3].

Пола Спатола цытуюць, што на пытанне аб тым, як ён стаў часткай гурта, ён казаў, што яму патэлефанаваў Джош Энслі і сказаў, што яму трэба прыляцець у Нью-Ёрк і паспрабаваць сябе ў гурце, бо яны шукаюць гітарыстаў. Спатола заяўляе: "Праз месяц я нічога не пачуў і сказаў: «Я проста павінен ляцець». Яго першае выступленне з гуртом адбылося ў начным клубе пад назвай «The Mint», і тады Спатола збіраўся пабыць з гуртом некалькі дзён, але ў выніку застаўся на два тыдні. У першы дзень ён паспрабаваў удзел у гурце, і з невялікай дапамогай Тома Льюіса Вінс быў перакананы прывесці Спатолу ў гурт у якасці гітарыста[2].

На наступны дзень гурт адыграў шоўкейс у Нью-Ёрку, у гэты час яны размаўлялі з некалькімі гуказапісвальнымі кампаніямі, уключаючы Columbia, Interscope, Island, Universal, Virgin і Atlantic, але з гэтых размоў нічога не атрымалася[2].

Першапачаткова Capitol Records набыла альбом Vol. 1 у гурта коштам прыблізна 100 тыс. долараў. Ніякіх іншых відавочных змен, акрамя падпісання правоў на іх запіс, не адбылося[1].

Vol. 1 і Vol. II (2006—2008)[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Рыбас, барабаншчык гурта.

Першай працай гурта пад буйным лэйблам былі два альбомы пад назвай Vol. 1 і Vol. II. Яны абодва былі запісаныя і спродюсаваныя з Эрыкам Грыдзі. Першапачатковы план заключаўся ў тым, каб альбомы былі выдадзены ў выглядзе двайнога альбома, але Capitol адхілілі гэтую ідэю як «занадта вялікую адначасовую інвестыцыю». Замест гэтага гурт выкарыстаў дадатковы час, каб перазапісаць і палепшыць Vol. II[4]. Vol. 1 быў выпушчаны 21 сакавіка 2006 года. На радыё былі выпушчаныя тры сінглы — «Rapture», «Falls Apart» і «Danse Russe». Vol. II быў выпушчаны 25 верасня 2007 года разам з яшчэ двума сінгламі «Ten Ton Brick» і «Loded». Пасля таго, як 19 лютага 2008 года яны сталі вядомымі гуказапісвальным лэйблам, гурт вырашыў перавыдаць The Consumation пад назвай The Re-Consumation у адказ на тое, што фанаты выдаткоўвалі сотні даляраў на куплю іх цяпер рэдкага арыгінальнага незалежнага рэлізу. Перавыдадзены альбом ўтрымліваў адну новую песню і дзве іншыя змененыя песні. Неўзабаве пасля гэтага, у красавіку, Энслі абвясціў аб сваім сыходзе з гурта, каб заняцца пісьменніцкай і рэжысёрскай кар’ерай.

12 мая 2009 года Hurt атрымаў узнагароду за песню «Ten Ton Brick» падчас 13-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі SESAC New York Music Awards[5].

Goodbye to the Machine (2009—2010)[правіць | правіць зыходнік]

Vol. 1 і Vol. II не апынуліся камерцыйным поспехам, і ў выніку гурт быў выведзены з Capitol Records. Іх наступны альбом Goodbye to the Machine стаў бы намёкам на негатыў гурта да буйных гуказапісвальнікаў. Альбом быў выпушчаны 7 красавіка 2009 года на значна меншым лэйбле Amusement Records[6]. Да выхаду альбома сінгл «Wars» выйшаў на радыё 3 лютага 2009 года. Альбом заняў 100-е месца ў Billboard 200. 

The Crux (2010—2014)[правіць | правіць зыходнік]

Гурт пачаў працаваць над новым матэрыялам у пачатку 2010 года. 5 лютага новая песня «Numbers» дэбютавала на радыё на 94.1 WJJO у Мэдысане, штат Вісконсін. Яна была выпушчана на ITunes 9 сакавіка 2010 года з ілюстрацыяй Спатолы[7]. У жніўні гурт абвясціў, што падпісаў кантракт з Carved Records і мае на мэце выпусціць новы альбом у пачатку 2012 года. Таксама было абвешчана, што Спатола пакінуў гурт з-за асабістых праблем. 27 верасня 2011 года на старонцы Hurt у Facebook гурт паведамілі, што новы альбом стане вяртаннем да абодвух альбомаў Vol. па гучанні і стылі. Першы сінгл «How We End Up Alone» быў выпушчаны на iTunes 3 студзеня 2012 года і заняў 10-е месца ў Billboard 20. The Crux быў выпушчаны 1 мая 2012 года і заняў 75-е месца ў Billboard 200. Гэта было самае высокае месца на білбордзе ў гісторыі гурта, і апошні раз свет убачыў новы матэрыял ад гурта.

8 красавіка 2014 года Amusement Management абвясціла аб сваіх намерах выпусціць пераробленую версію аднайменнага альбома гурта. Аб гэтым паведамлялася на афіцыйнай старонцы гурта ў Facebook[8]. Альбом быў выпушчаны абмежаванай колькасцю ўсяго 2000 экзэмпляраў, кожны асобнік пранумараваны і падпісаны Дж. Лорэнам Уінсам. Альбом уключаў два бонус-трэкі; адзін раней невыдадзены, «Cellophane», і іншы, арыгінальная версія «Talking to God».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Бягучы

  • Джэй Лоран Уінс — вакал, гітара, скрыпка (2000—сучаснасць);
  • Віктар Рыбас — ударныя, перкусія, піяніна, бэк-вакал (2010—сучаснасць).

Былыя

  • Майкл Робертс — гітара, бэк-вакал (2009—2012);
  • Рэк Мор — басы (2008—2013);
  • Пол Спатола — галоўная гітара, бэк-вакал, клавішныя, дабро (2004—2011);
  • Эван Джонс — ударныя, клавішныя (2004—2010);
  • Джошуа Энслі — басы, бэк-вакал (2004—2008);
  • Стывен Флэтчар — басы (2000—2004);
  • Уіл Квейнтанс— ударныя (2000—2004).

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы:
  • Hurt (2000)
  • The Consumation (2003)
  • Vol. 1 (2006)
  • Vol. II (2007)
  • Goodbye to the Machine (2009)
  • The Crux (2012)

Зноскі

  1. а б Interview with J. Loren by John Shoulders(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2008. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  2. а б в Interview with HURT by Scott Stratton. Архівавана з першакрыніцы February 12, 2009.
  3. а б Interview with J. Loren of HURT by Tim Nydell(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2009. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  4. Hurt Elevate Worn Road Of Hard Rock by Brett Hickman(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2007. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  5. SESAC Holds 13th Annual Music Awards(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  6. Hurt Announce Release Date For 'Goodbye to the Machine' | TuneLab. Tunelabmusic.com.
  7. Hurt Message Board: New Song Videos(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2011. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  8. Hurt - We're planning on releasing a limited edition of.... Facebook.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]