ISO 3166

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэнні дзяржаў і залежных тэрыторый, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэнняў унутры дзяржаў. Складаецца з наступных частак:

  • ISO 3166-1 — коды дзяржаў і залежных тэрыторый
    • ISO 3166-1 alpha-2 — двухлітарныя
    • ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
    • ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
  • ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэнняў усярэдзіне дзяржаў (вобласці, штаты, правінцыі і т. п.)
  • ISO 3166-3 — коды колішніх дзяржаў (аб'яднанне, падзел, змена назвы і т. п.)

Двух літарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваення нацыянальных даменных імёнаў верхняга ўзроўню.

Спіс ISO 3166-1[правіць | правіць зыходнік]

База дадзеных па двухлітарным даменам верхняга ўзроўню па кодах краін складаецца на аснове спісу краін, распрацаванага ISO 3166 Maintenance Agency. IANA стварае новы ccTLD толькі пасля таго, як яго код з'яўляецца ў спісе ISO 3166-1.

Гэты спіс шырока выкарыстоўваецца і ў іншых мэтах, бо для працэдуры адбору краін для яго выкарыстоўваюцца палітычна нейтральныя прынцыпы.

Спіс ISO 3166-2[правіць | правіць зыходнік]

ISO 3166-2 займаецца адміністрацыйнымі адзінкамі другога ўзроўню. Чалябінская вобласць Расіі напрыклад пазначаецца RU-CHE.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]