POSIX

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

POSIX (англ.: Portable Operating System Interface for Unix — Пераносны інтэрфейс аперацыйных сістэм Unix) — набор стандартаў, якія апісваюць інтэрфейсы паміж аперацыйнай сістэмай і прыкладной праграмай. Стандарт створаны для забеспячэння сумяшчальнасці розных UNIX-падобных аперацыйных сістэм і пераноснасці прыкладных праграм на ўзроўні зыходнага коду, але можа быць выкарыстаны і для не-Unix сістэм. Серыя стандартаў POSIX была распрацавана камітэтам 1003 IEEE. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) сумесна з Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (IEC) прынялі гэты стандарт (POSIX) пад назвай ISO/IEC 9945.

Назва «POSIX» была прапанавана Рычардам Столманам[1]. Уводзіны ў POSIX.1 сцвярджае: «Чакаецца вымаўленне „позікс“ як „пазітыў“, а не „посікс“. Вымаўленне апублікавана ў мэтах абнародавання стандартнага спосабу спасылкі на стандартны інтэрфейс аперацыйнай сістэмы». «POSIX» з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам IEEE[1].

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

  • садзейнічаць спрашчэнню пераносу коду прыкладных праграм на іншыя платформы;
  • спрыяць вызначэнню і ўніфікацыі інтэрфейсаў загадзя падчас праектавання, а не падчас іх рэалізацыі;
  • захоўваць па магчымасці і ўлічваць усе галоўныя, створаныя раней і ўжываныя прыкладныя праграмы;
  • вызначаць патрэбны мінімум інтэрфейсаў прыкладных праграм, для паскарэння стварэння, ухвалення і зацвярджэння дакументаў;
  • развіваць стандарты ў кірунку забеспячэння камунікацыйных сетак, размеркаванай апрацоўкі даных і абароны інфармацыі;
  • рэкамендаваць абмежаванне ўжывання бінарнага (аб'ектнага) коду для праграм у простых сістэмах.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Стандарт складаецца з чатырох асноўных раздзелаў:

  • Базавыя вызначэнні (Base definitions) — спіс асноўных вызначэнняў і пагадненняў, ужываных у спецыфікацыях, і спіс загалоўкавых файлаў мовы Сі, якія павінны быць прадстаўлены адпаведнаму стандарту сістэмай.
  • Абалонка і утыліты (Shell and utilities) — апісанне утыліт і каманднай абалонкі sh, стандарты рэгулярных выразаў.
  • Сістэмныя інтэрфейсы (System interfaces) — спіс сістэмных выклікаў мовы Сі.
  • Абгрунтаванне (Rationale) — тлумачэнне прынцыпаў, ужываных у стандарце.

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • POSIX.1, Каранёвыя службы (уключае стандарт ANSI C) (IEEE Std 1003.1-1988)
    • Стварэнне і кіраванне працэсамі
    • Сігналы[6]
    • Выключэнні плаваючай коскі
    • Парушэнні сегментацыі
    • Забароненыя дырэктывы
    • Памылкі шыны
    • Таймеры
    • Аперацыі над файламі (каталогамі)
    • Каналы
    • Бібліятэка C (Стандартны С)
    • Інтэрфейс і кантроль уводу-вываду
    • Трыгеры працэсаў
  • POSIX.1b, Пашырэнні рэальнага часу (IEEE Std 1003.1b-1993)
    • Планіроўка прыярытэтаў
    • Сігналы рэальнага часу
    • Таймеры і сінхранізацыя
    • Семафоры
    • Перадача паведамленняў
    • Падзяляльная памяць
    • Асінхронны і сінхронны ўвод-вывад
    • Інтэрфейс блакавання памяці
  • POSIX.1c, Пашырэнні ніцей выканання (IEEE Std 1003.1c-1995)
    • Стварэнне, кантроль і завяршэнне выканання ніцяў
    • Планавальнік ніцяў
    • Сінхранізацыя ніцяў
    • Апрацоўка сігналаў

POSIX-сумяшчальныя АС[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад ступені сумяшчальнасці са стандартамі, АС могуць быць цалкам альбо часткова сумяшчальныя з POSIX. Сертыфікаваныя прадукты можна знайсці на сайце IEEE.[2] Бясплатны доступ да версіі стандарту IEEE Std 1003.1-2004 знаходзіцца на сайце The Open Group.[3]

Цалкам POSIX-сумяшчальныя[правіць | правіць зыходнік]

Цалкам адпавядаюць адной з версій стандарту POSIX:

Пераважна POSIX-сумяшчальныя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна не сертыфікаваныя як POSIX-сумяшчальныя, але пераважна адпаведныя:

POSIX для Windows[правіць | правіць зыходнік]

  • Cygwin — забяспечвае частковую адпаведнасць POSIX для некаторых прадуктаў Microsoft Windows.
  • UnxUtils — набор утыліт з POSIX-асяроддзя.
  • Microsoft POSIX subsystem, неабавязковая падсістэма Windows.
  • Microsoft Windows Services for UNIX — забяспечвае поўную адпаведнасць POSIX для некаторых прадуктаў Microsoft Windows. Аперацыйныя сістэмы на базе Windows NT да Windows 2000 мелі POSIX-узровень, убудаваны ў АС, і UNIX Services for Windows прадстаўлялі UNIX-падобнае асяроддзе. Для Windows XP, Windows Services for UNIX павінны быць усталяваны для POSIX-сумяшчальнасці. UNIX-падсістэма ўбудавана ў Enterprise і Ultimate рэдакцыі Windows Vista і не можа быць дададзена ў іншыя рэдакцыі.
  • UWIN ад AT&T Research забяспечвае POSIX па-над Win32 API.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 POSIX® 1003.1 Frequently Asked Questions (FAQ Version 1.12) (англ.)  (2006-02-02). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 5 сакавіка 2008.
  2. POSIX. Standards. IEEE. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011.
  3. The Open Group. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • System application program interface (API) [C Language]: ISO/IEC 9945-1, ANSI/IEEE Std 1003.1. — New York: IEEE, 1996. — ISBN 1-55937-573-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]