Эталонная мадэль OSI

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з'яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль OSI складаецца з 7-мі ўзроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:

  1. Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага ўзроўня абстракцыі;
  2. Кожны ўзровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
  3. Выбар функцый для кожнага ўзроўня мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
  4. Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток дадзеных паміж інтэрфейсамі быў мінімальным;
  5. Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб'ядноўваліся ў адным без неабходнасці і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай;

У выніку мадэль уключала ў сябе наступныя ўзроўні: Фізічны, Перадачы дадзеных, Сеткавы, Транспартны, Сеансавы, Узровень прадстаўлення, Прыкладны.

Фізічны ўзровень[правіць | правіць зыходнік]

На фізічным узроўні адзінкай перадачы інфармацыі з'яўляецца біт. Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты ўзровень, з'яўляюцца:

  • Якім чынам павінны кадавацца/перадавацца адзіка і нуль (напруга, колькасць часу і г.д.);
  • Ці можа перадача ісці ў 2-х напрамках адначасова;
  • Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
  • Якім чынам перадаецца сігнал (напр. колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх);

Узровень перадачы дадзеных[правіць | правіць зыходнік]

Узровень перадачы дадзеных займаецца перадачай "кадраў" (памер кадра можа змяняцца ад некалькіх соцен, да некалькіх тысяч байт). Мэта гэтага ўзроўня - забяспечыць безпамылковую перадачу дадзеных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцверджання, якія перыядычна адсылае прымаючы камп'ютар. Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты ўзровень, ёсць "праблема хуткага перадатчыка і маруднага прыёмніка" (калі перадаючы камп'ютар адсылае інфармацыю нашмат хучэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць), і ў выпадку шырокавяшчальных сетак праблема доступа да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага "падузроўня доступу да насіцеля).

Сеткавы ўзровень[правіць | правіць зыходнік]

Сеткавы ўзровень аперуе пакетамі. Асноўнай яго задачай з'яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета. Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы, як перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваемых дадзеных і перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі. У шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны ці адсутнічае ўвогуле.

Транспартны ўзровень[правіць | правіць зыходнік]

Транспартны ўзровень прымае дадзеныя ад сеансавага ўзроўня, пры неабходнасці разбівае іх на больш дробныя кавалкі і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта - каб дадзеныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя. Транспартны ўзровень з'яўляецца першым ўзроўнем, які наўпрост камунікуе з камп'ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні таксама камунікавалі з прамежкавымі камп'ютарамі).

Сеансавы ўзровень[правіць | правіць зыходнік]

Сеансавы ўзровень адказвае за ўсталёўванне сувязі паміж 2-ма камп'ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія як сінхранізацыя, кіраванне дыялогам і кіраванне маркерамі.

Узровень прадстаўлення[правіць | правіць зыходнік]

Гэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі. Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем дадзеных, неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віда, што і робіць узровень прадстаўлення.

Прыкладны ўзровень[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладны ўзровень з'яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай дадзеных паміж рэальнымі праграмамі. Ен уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, як, напрыклад, HTTP

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Час з'яўлення[правіць | правіць зыходнік]

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Рэалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

  1. Эндру Таненбаўм, Камп'ютарныя сеткі. 4 выданне, Піцер, 2003 г.