Ingress

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ingress

Ingress-game-logo

Распрацоўшчык NianticLabs@Google
Дата выпуску 16 лістапада 2012
Версія 1.26.1
Апошняя версія / 23 траўня 2013 (закрыты бэта-тэст)
Жанр MMORPG
Платформы Android
Рэжымы гульні Мультыплэер
Сайт Афіцыйны сайт

Ingress - шматкарыстальніцкая ралёвая онлайн-гульня з пашыранай рэчаіснасцю, створана NianticLabs @ google , выпушчана для Android-прылад.

Гульцы належаць да адной з двух фракцый, “Асвечаныя” (пазначаны зялёным колерам) і “Супраціў” (сіні). Гульнявы працэс дазваляе гульцам ствараць вобласць тэрыторыі на паверхні зямлі з дапамогай віртуальных звязак паміж віртуальнымі парталамі, якія бачны праз праграмнае забеспячэнне – гульню Ingress. Мэта гульні палягае ў заваяванні адной фракцыяй найбольшай колькасці “Разумовых адзінак” (Mind units) - прыблізная колькасць людзей на тэрыторыі, якая кантралюецца фракцыяй.

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Навуковы сакрэтны эксперымент у CERN на Вялікім Адронным Калайдары стварыў ланцуговую рэакцыю і выпусціў асаблівую энергію (XM – Exotic Matter) па ўсім свеце. У выніку сфармаваліся парталы ў такіх месцах як помнікі, музеі ды іншы публічныя месцы. Навукоўцы па ўсім свеце заняліся даследаваннем гэтай энергіі ды парталаў, і неўзабаве было высветлена, што энергія звязана з Шэйперамі (Shapers). Гэта раса з паралельнага свету, якая выкарыстоўвае парталы для пранікнення ў наш свет са свайго вымярэння. У выніку чалавецтва падзялілася на дзве фракцыі - Асвечаныя (Enlightened) і Супраціў (Resistance).

Асвечаныя жадаюць дапамагчы Шэйперам прабрацца ў наш свет, каб накіраваць нас у новую эру тэхналогій.

Супраціў змагаецца за тое, каб не дапусціць Шэйпераў у наш свет. Яны лічыць што змены прывядуць до заняпаду цывілізацыі і Супраціў цвёрда перакананы ў тым, што абараняе чалавецтва.

Gameplay[правіць | правіць зыходнік]

Гулец з дапамогай праграмы адлюстраваны на карце ў месцы свайго фізічнага знаходжання, што вызначаецца з дапамогай убудаванага GPS. Карта мае чорны фон, вуліцы і будынкі пазначаны шэрым колерам і ніяк не падпісаны. На карце бачны парталы (Portals), экзатычная матэрыя (Exotic Matter), злучэнні (Links) і палі кантролю (Control Fields).

Для ўзаемадзеяння з аб'ектамі гулец павінен фізічна знаходзіцца побач з іх размяшчэннем. Мабільны кліент адлюстроўвае гульца ў выглядзе маленькага трохкутніка аточанага кругам, які з'яўляецца перыметрам, у якім магчыма ўзаемадзеянне.


Парталы[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўшчыкі гульні засялілі гульню вялікай колькасцю парталаў, якія бачныя для тых хто выкарыстоўвае гульнявое праграмнае забеспячэнне. Яны пафарбаваныя ў зялёны, сіні альбо шэры, у залежнасці ад таго хто іх кантралюе – Асвечаныя, Супраціў альбо ніхто. Парталы шчыльна звязаны з арыенцірамі, такімі як скульптуры, помнікі архітэктуры, гістарычныя будынкі. Шчыльнасць парталаў, як правіла, высокая ў густанаселеных рэгіёнах, асабліва ў цэнтральных частках буйных гарадоў і парках. Кожны партал можа быць абсталяваны рэзанатарамі ў колькасці да васьмі рэчаў і да чатырох мадыфікатараў. Нейтральны партал не мае ніякіх рэзанатараў. Каб узяць партал пад кантроль фракцыі, гулец усталёўвае на ім рэзанатар.

Гульцы самі могуць падаваць заяўкі на стварэнне новых парталаў праз фатаграфаванне помнікаў архітэктуры з абавязковай GPS інфармацыяй на фота і адпраўкай яе распрацоўшчыкам.

Рэзанатары[правіць | правіць зыходнік]

Партал можа быць абсталяваны рэзанатармі ў колькасці да васьмі штук адной фракцыі, якая валодае парталам. Рэзанатары маюць аднолькавы выгляд ад L1 да L8. Гулец можа усталяваць рэзанатар толькі роўнага ці ніжэйшага ўзроўню, і як правіла абмежавана колькасць рэзанатараў пэўнага ўзроўню, якую гулец можа ўсталяваць на адным партале (8 рэзанатараў першага ўзроўню, 4 рэзанатары другога, трэцяга і чацвёртага ўзроўняў, па 2 рэзанатары пятага і шостага ўзроўняў, 1 рэзанатар сёмага і восьмага ўзроўняў). Узровень партала таксама вызначае узровень рэчаў, якія могуць атрымаць гульцы праз яго ўзлом, яго супраціў да атак і максімальную далёкасць злучэння для стварэння звязак паміж ім ды іншымі парталамі. Правілы абмяжоўваюць колькасць рэзанатараў высокага ўзроўню, якія можа размясціць адзін гулец, таму варта аб'ядноўвацца ў групы. Так, аб'яднанне гульцоў можа стварыць партал больш высокага ўзроўню ў параўнанні з тым, што можа адзін гулец.

Толькі разгорнутыя рэзанатары ёсць цалкам зараджаныя. Узровень зараду разбураецца спантанна з цягам часу, і калі ён дасягне нуля то рэзанатар будзе знішчаны. Гульцы могуць папоўніць энергію рэзанатараў выконваючы адпаведныя дзеянні каля партала. Гэта таксама можна здзейсніць дыстанцыйна, калі гулец мае ў сваім інвентары ключ адпаведнага партала. Эфектыўнасць аддаленага папаўнення залежыць ад адлегласці гульца да партала.

Мадыфікатары[правіць | правіць зыходнік]

Партал можа быць абсталяваны чатырма мадыфікатарамі (Mods). На канец 2012 адзінымі даступнымі мадыфікатарамі з'яўляюцца Шчыты (Shields), якія павялічваюць супраціўленне партала да атак суперніка.

Экзатычная матэрыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасць узаемадзеянняў з парталамі патрабуюць выкарыстання Экзатычнай Матэрыі (Exotic Matter, XM), гульнявы кліент забяспечвае няспыннае адлюстроўванне рэзерваў ХМ гульца. ХМ раскідана па ўсёй карце свету і ўяўляецца ў мабільным кліенце як маленькія яскравыя светлавыя дрэйфуючыя кроплі. Калі рэзервы ХМ гульца няпоўныя, то калі нейкая ХМ трапляе ў перыметр узаемадзеяння гульца, яна ўсмоктваецца і дадаецца да рэзерву. Аднак экзатычная матэрыя сустракаецца даволі рэдка на карце, за выключэннем вобласці паблізу партала, дзе размешчаны цэлыя кластары ХМ.

Рэчы[правіць | правіць зыходнік]

Інвентар гульца можа уключаць рэзанатары, ХМР бурстэры, моды, ключы парталаў ды медыя файлы. Яны атрымоўваюцца з парталаў праз “узлом” (Portal hacking). Аперацыя ажыццяўляецца з мабільнага кліента, калі гулец знаходзіцца ў межах перыметра ўзаемадзеяння. Гэтая падзея спажывае ХМ і займае некалькі секунд. За ўзлом можна атрымаць нуль альбо некалькі элементаў. Гулец можа ўзламаць парталы, якія належаць якой-небудзь фракцыі. Узлом варожага партала дае АР але невялікую колькасць рэчаў. Узлом парталу сваёй фракцыі не прыносіць АР але дае больш рэчаў.

Існуе абмежаванне як часта гулец можа ўзламваць партал (4 разы праз кожныя 5 хвілін, далей партал пераграецца і гэты ж гулец не можа яго больш узломваць на працягу 4 гадзін).

Памер інвентару складае 2000 элементаў.

Напад на партал[правіць | правіць зыходнік]

Каб атакаваць партал, які належыць іншай фракцыі, гулец разгортвае ХМР Снарад (XMP Burster) выкарыстоўваючы мабільны кліент. ХМР Снарады маюць 8 узроўняў, гулец можа разгарнуць бурстэр свайго ці меншага ўзроўню. Поспех атакі залежыць ад адноснага ўзроўню ХМР бурстэра і ўзроўню рэзанатараў, абсталявання партала шчытамі і фізічнай адлегласці гульца адносна рэзанатараў. Паспяховыя атакі памяншаюць узровень зараду рэзанатараў, калі зарад стае роўным нулю рэзанатар знішчаецца. Калі ўсе восем рэзанатараў будуць знішчаны, партал становіцца шэрым, і атакуючы гулец можа захапіць яго для сваёй фракцыі, усталяваўшы свае рэзанатары.

Партал, які знаходзіцца пад атакай, у сваю чаргу можа напасць на атакуючаго гульца, што знізіць рэзервы ХМ гульца.

Гулец можа абараніць партал, які знаходзіцца пад атакай, праз падзарадку рэзанатараў ці разгортваннем новых на месцы знішчаных. Зарадка парталаў можа быць выканана праз мабільны кліент ігры дыстанцыйна, калі гулец мае яго ключ.

Звязкі[правіць | правіць зыходнік]

Гулец у перыметры ўзаемадзеянні з парталам можа злучыць яго з іншым парталам, калі мае ключ да партала прызначэння, пры ўмове, што лінія звязкі не будзе перакрыжоўвацца з іншай існуючай лініяй звязкі і пры ўмове, што партал прызначэння знаходзіцца на дазволенай адлегласці злучэння з першым парталам. Дазволеная адлегласць злучэння залежыць ад узроўню партала. Калі тры парталы звязаны ў трохкутнік, гэта стварае поле кантролю (Control Field) у межах трохкутніка. Плошча, якую займае поле, абвяшчаецца ўласнасцю фракцыі гульца і ўзнагароджвае фракцыю колькасцю разумовых адзінак (Mind Units) у залежнасці ад шчыльнасці насельніцтва тэрыторыі і памеру поля.

Падвышэнне ўзроўню[правіць | правіць зыходнік]

Гульцы пачынаюць гульню з першым ўзроўнем і прагрэсуюць з дапамогай назапашвання балаў дзей (Action Points, AP), найвышэйшы магчымы ўзровень гульца – L8. Удзельнікі атрымоўваюць АР за ўзлом супрацьлеглых парталаў, знішчэнне рэзанатараў, усталяванне рэзанатараў, знішчэнне звязак, стварэнне звязак, знішчэнне і стварэнне палёў кантролю. Табліца з колькасцю атрымальных АР за дзеі:

Атрымаецца AP Выкананая падзея
1500 Знаходжанне парталу і ўсталёўка 8 рэзанатараў на ім
1250 Стварэнне поля кантролю
750 Знішчэнне поля кантролю ворага
500 Ўсталёўка першага рэзанатара на партале
313 Стварэнне звязкі паміж парталамі
250 Усталёўка восьмага рэзанатара на партале
187 Знішчэнне звязкі паміж варожымі парталамі
150/600 Усталёўка шчыта на партал (можа быць усталявана да 4 шчытоў)
125 Усталёўка 2-7 рэзанатара
100 Узлом варожага партала
75 Знішчэнне варожага рэзанатара

Коды доступу[правіць | правіць зыходнік]

Адзін або некалькі разоў на дзень на вэб сайце Niantic Project http://www.nianticproject.com/ размяшчаюцца медыя аб'екты, які змяшчаюць галаваломкі рознай складанасці і формы. Вырашэнне галаваломкі ўзнагароджваецца паролем – кароткай паслядоўнасцю літар і лічбаў, напрыклад “ezekiel27w“, які можа быць уведзены ў кліентам гульню дзеля атрымання прэміі – ХМ, АР ці іншых аб'ектаў з гульні (рэзанатары, XMP бурстэры, шчыты).

Фракцыі[правіць | правіць зыходнік]

Фракцыя Асвечаных намагаецца дапамагчы Шэйперам прабрацца на зямлю. Паслядоўнікі лічаць, што Шэйперы прынясуць магутнае прасвятленне людзям і дапамогуць з развіццём чалавецтву. Фракцыя Супраціву абараняе зямлю ад прыходу Шэйпераў. Яны лічаць што змены выклікаюць заняпад цывілізацыі і Супраціў цвёрда перакананы ў тым, што ён абараняе чалавецтва.

Выпуск гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гульня Ingress была афіцыйна запушчана ў бэта тэст 16 лістапада 2012 і падтрымліваецца онлайн маркетынгавай кампаніяй. Гэта была абвешчана на розных мерапрыемствах, такіх як Comic Con у Сан-Дыега 12 ліпеня 2012. Супрацоўнікі Google тэставалі гульню на працягу 6 месяцаў. У сапраўдны час гульня даступная ў закрытым бэта тэсце і даступная для запампоўкі праз Google Play. Пачаць гульню можна толькі пасля атрымання інвайту, які час ад часу распрацоўшчыкі раздаюць жадаючым.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]