Google

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 37°25′20″ пн. ш. 122°05′04″ з. д. / 37.422222° пн. ш. 122.084444° з. д. (G) (O) (Я)

Google Inc.
Тып

Публічная кампанія

Лістынг на біржы

NASDAQ: GOOG

Год заснавання

1998

Размяшчэнне

Сцяг ЗША Маўнцін-В'ю, Каліфорнія

Ключавыя фігуры

Лары Пейдж — галоўны выканаўчы дырэктар
Эрык Шміт — старшыня савета дырэктараў
Сяргей Брын — сузаснавальнік

Галіна

Інтэрнэт

Прадукцыя

гл.: Спіс сэрвісаў і інструментаў Google

Уласны капітал

USD 46,241 млрд (2010)[1]

Абарот

USD 29,321 млрд (2010)[1]

Аперацыйны прыбытак

USD 10,381 млрд (2010)[1]

Чысты прыбытак

USD 8,505 млрд (2010)[1]

Колькасць супрацоўнікаў

28 768 (1 ліпеня 2011)[2]

Даччыныя кампаніі

YouTube, DoubleClick, On2 Technologies, Google Voice, Picnik, Aardvark, AdMob

Сайт

www.google.com

Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][3][4], MWCD /ˈgü-gəl/[5], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 62%).

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам і мабільная аперацыйная сістэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнтын-В'ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн. сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта дадзеных кожную гадзіну.

Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрыцця асабістай інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Google з'явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сергея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскам універсітэце ў Каліфорніі.

Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт.

Прадукты і паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Карпаратыўная культура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 U.S. Securities and Exchange Commission Form 10-K (англ.) . Washington, D.C.: United States of America (2010). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 16 красавіка 2011.
  2. Google Back On Track In Q2, Beats The Street With Over $9 Billion In Revenue
  3. «google» перевод английский-русский. Lingvo.abbyyonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  4. How to pronounce Google (англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  5. Google - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary (англ.) . Merriam-Webster, Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]