M8L8TH
M8L8TH | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | NS Black Metal, Pagan Metal, Folk Metal, Militant Black Metal (саманазва) |
Гады | з 2003 |
Краіны | |
Іншыя назвы | М8Л8ТХ, МОЛОТХ |
Мовы песень | руская, англійская, украінская, французская |
Лэйблы | Stellar Winter Records, Lost Reich Records, Militant Zone |
Склад |
|
Былыя ўдзельнікі |
|
Звязаныя праекты | Нежеголь, Whisper of Runes, Adolfkvlt, WotanJugend |
militant.zone |
M8L8TH, або М8Л8ТХ, МОЛОТХ — NSBM-гурт, створаны ў 2003 годзе ў Цвяры (Расія).
Паводле заснавальніка, назва расшыфроўваецца як «Молат Гітлера», а лічбы 8 замест двух літар «О» адсылаюць да вядомага лозунга неанацыстаў.[1] Гурт прапагандуе нацыянал-сацыялізм, антысемітызм, язычніцтва і антыхрысціянства.[2]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Ад пачатку ў гурце ўдзельнічалі Аляксей Лёўкін (вакал) і Міхаіл Холалаў (бас-гітара), пазней да іх далучыўся бубнач Іван, лідар цвярскога метал-праекта Hagl. У 2003 годзе выходзіць першы дэмазапіс гурта, улетку каманда дае жывыя выступы ў Цвяры. Восенню да іх далучаецца новы гітарыст Паўло. У 2004 годзе M8L8TH запісаў і выдаў свой дэбютны альбом «Чёрным крылом».
Арышты па справе «Цвярской групоўкі»[правіць | правіць зыходнік]
У 2006 годзе Лёўкіна і шмат яго пабрацімаў арыштавалі па справе «Цвярской групоўкі» і абвінавацілі ва ўзброеным нападзе. Сярод іншых абвінавачванняў лідару M8L8TH выстаўленыя тры забойствы і адзін замах на глебе нацыянальнай нецярпімасці, якія следства ўрэшце не даказала.[3][4][5]
Крымінальныя справы надоўга замарозілі дзейнасць гурта. На месца Аляксея ўзялі Івана, які на той момант ужо быў дзейным бубначом, але пасля запісу альбома «Непоколебимая вера» быў выключаны з гурта за неадпаведнасць ідэалогіі.[6] Разам з ім каманду пакінуў і адзін з яе заснавальнікаў, басіст М. Холалаў.[5]
WotanJugend[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе сумеснымі сіламі была створана арганізацыя, якая прапагандуе ідэі нацыянал-сацыялізму, а таксама германа-скандынаўскай культуры, пад назвай WotanJugend (у аналогіі з Гітлерюгенд — Моладзь Вотана).[7]. Удзельнікі арганізацыі стварылі магутны медыярэсурс у сетцы ВКонтакте, на якім пачалі публікаваць альбомы NSBM-калектываў, якія далучыліся да іх, а таксама арганізоўваць канцэрты, шэсці, паходы. У аб’яднанне ўваходзілі гурты «M8L8TH», «Нежеголь», «Архидея», «Башня Ледяных Воронов», «Шёпот Рун» і інш.
У 2009 годзе, пасля выхаду альбому «Непоколебимая вера» прыступілі да запісу спліт-альбома разам з «Нежеголь». У 2010 годзе выйшаў зборнік «Scent of Blood / Rehearsal 2003 ab». Рэліз уключаў дэма 2003 года і рэпетыцыйны запіс. У 2011 годзе пасля пастаянных пераносаў выйшаў спліт-альбом «WotanJugend». У 2013 годзе выйшаў сінгл «Слёзы восені», запісаны сумесна з гуртом «Нежеголь». 21 лістапада 2013 года выйшаў трэці паўнафарматны альбом «Сага о Чёрном Марше».
Пераезд ва Украіну[правіць | правіць зыходнік]
З пачаткам у 2014 годзе вайны на паўднёвым усходзе Украіны, рух «WotanJugend» пераехаў з Цверы ва Украіну і пачаў агітацыю сярод ультраправых у падтрымку батальёна «Азоў».[8] У 2015 годзе Аляксей з прычыны пераследу з боку ўлады пакінуў Расію і пераехаў ва Украіну, дзе працягнуў праект з новай камандай.
Пасля двух сінглаў «Шторм над Азовом» (2016) і «L.A.H. (Luciferian Aesthetics of Herrschaft)» (2017), у 2018 годзе M8L8TH выпусцілі міні-альбом «Coup de grâce» (супрацоўніцтва з лідарам французскага гурта Peste Noire) і чацвёрты поўнафарматны альбом. У тым жа годзе Лефортаўскі раённы суд Масквы санкцыянаваў завочны арышт[9] вакаліста гурта Аляксея Лёўкіна па справе пра экстрэмізм і распальванне нянавісці і варожасці.
У 2020 годзе ў эксперыментальным для сябе стылі гурт выпусціў трэк «Onslaught!», заснаваны на трэку «Мой одаль», і «Did-Dub-Snop» — кавер на песню трэк гурта «Нежеголь». У 2020 годзе выйшаў сінгл «Teorassologie».
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну суполка прымала ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны. У прыватнасці, на пачатку Аляксей Лёўкін ваяваў у складзе палка «Азоў»[10], а станам на 2023 год лічыцца ў РДК, у складзе Узброеных сіл Украіны.[11]
У 2022 годзе гурт выпусціў трэк «The Black Grave» для будучага аднайменнага альбома. У 2022 годзе выйшаў трэк «AzovStahl», прысвечаны гераічнай абароне Марыупаля і «Азоўсталі» у прыватнасці.
У 2023 годзе анансаваны выпуск пятага поўнафарматнага альбома «Nekrokrator».
Легальны статус[правіць | правіць зыходнік]
Песня «Слёзы Осени» і «Знамёна Ввысь» унесены ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РФ.[12]
З 2018 года лідар гурта Аляксей Лёўкін завочна арыштаваны[9] за «стварэнне экстрэмісцкай супольнасці і ўзбуджэнне нянавісці або варожасці», а таксама «прыніжэнне чалавечай годнасці, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэту».
22 мая 2023 года быў паўторна аб’яўлены ў вышук[13] за ўдзел у рэйдзе на Белгарадскую вобласць.
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Назва | Год | Тып |
---|---|---|
Reh. Demo | 2003 | Demo |
Чёрным крылом | 2004 | Паўнафарматны альбом |
Штурм | 2006 | Канцэртны альбом |
Непоколебимая вера | 2009 | Паўнафарматны альбом |
Scent of Blood / Rehearsal 2003 ab | 2010 | Зборнік |
WotanJugend | 2011 | Спліт-альбом |
Слёзы осени | 2013 | Сінгл |
Сага о чёрном марше | 2013 | Паўнафарматны альбом |
Шторм над Азовом | 2016 | Сінгл |
L. A. H. (Luciferian Aesthetics of Herrschaft) | 2017 | Сінгл |
Удар милосердия / Coup de grâce | 2018 | Міні-альбом |
Reconquista | 2018 | Паўнафарматны альбом |
Prophecies of Aryan Moon | 2019 | Спліт-альбом |
Onslaught! | 2020 | Сінгл |
Teorassologie | 2020 | Сінгл |
Teorassologie: There Is Nothing More Mystherious than Blood | 2020 | Міні-альбом |
Did-Dub-Snop | 2020 | Сінгл |
By the White Wolf’s Hammer | 2021 | Сінгл |
Libations of the Black Wing | 2022 | Канцэртны альбом |
The Black Grave | 2022 | Сінгл |
AzovStahl | 2022 | Сінгл |
Nekrokrator | 2023 | Паўнафарматны альбом |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ В Твери арестован вокалист группы "МолотХ" / СОВА (руск.). www.sova-center.ru. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Most neo-Nazi Music Festivals Are Closely Guarded Secrets — Not This One in Ukraine (англ.). Haaretz. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Интервью с "М8Л8ТХ" » NSM - Media Portal (англ.). NSM - Media Portal. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ HCamp. M8L8TH — Heretic Camp (руск.) . Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ а б М8Л8ТХ | Wiki | Metal Amino . Metal | aminoapps.com. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Сайт HEATHEN METAL группы НЕЖЕГОЛЬ . nezhegol.narod.ru. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ Wotanjugend Вотанюгенд – формация радикальных националистов, являющаяся выразителем субкультурных интересов правых радикалов. Основателем и идейным вдохновителем формации на этапе становления являлся Алексей Левкин,проходивший фигурантом дела тверского РНЕ. Во время становления формации являлся также и лидером музыкальной группы «Молотх» – официального голоса организации (руск.). ww25.cis-emo.net. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Foreign Policy об ультра-правом батальоне “Азов” ‹ WotanJugend . web.archive.org (18 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2014. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ а б Суд в Москве заочно арестовал вокалиста неонацистской блэк-метал группы М8Л8ТХ (руск.). Медиазона. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ War in Ukraine - Militant Zone (англ.) (1 мая 2022). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ «После деоккупации Крыма в России начнется гражданская война» – начальник штаба «Русского добровольческого корпуса» (руск.). Крым.Реалии (8 чэрвеня 2023). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ 4461 Решение Куйбышевского районного суда г. Омска от 10.04.2018. Министерство Юстиции Российской Федерации, Экстремистские материалы (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2021. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Одного из предполагаемых диверсантов, проникших в Белгородскую область, объявили в розыск . TACC. Праверана 16 лютага 2024.