Нацыянал-сацыялізм
Нацыянал-сацыялізм або нацы́зм (ням.: Nationalsozialismus) — эканамічная і палітычная дактрына Нацысцкай Германіі. Скарачэнне «нацызм» утварылася ад скарачэння «нацы» (Nazi, скарачэнне ад ням.: Nationalsozialist), якім у Германіі звалі нацыянал-сацыялістаў па аналогіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.
Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна класіфікуецца як адна з яго разнавіднасцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэння шырокага спектру палітычных рухаў, што існавалі ў розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй ў Германіі і арганізацыямі, створанымі па яе падабенстве.
У сучаснай Германіі нацызм забаронены, аднак у свеце па-ранейшаму знаходзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі; мноства неанацысцкіх арганізацый працягвае дзейнічаць як у Германіі, так і па ўсім свеце.
Галоўныя элементы нацысцкай ідэалогіі [правіць]
- Расізм, сацыял-дарвінізм, еўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена.
- Збольшага як следства гэтага — антысемітызм.
- Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцце дэмакратыі.
- Таталітарызм, прынцып правадыра.
- Ідэя і палітыка пашырэння «жыццёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).
Гл. таксама [правіць]
