Мальва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Malva)
Мальва

Мальва лясная (Malva sylvestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malva L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21832
NCBI  96479
EOL  61013
GRIN  g:7216
IPNI  60436984-2

Ма́льва[4][5] (Malva) — род кветкавых раслін з сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі белага, ружовага або пурпуровага колеру, у пазухах лісця. Плод — зборная сямянка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 30 відаў гэтага роду, якія растуць ва ўмераным клімаце Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі, характарызуюцца перш за ўсё тым, што падчашы ў іх трохлістыя, чаша пяціпадзеленая, пялёсткаў пяць. На тэрыторыі Беларусі 8 дзікарослых відаў. Расце ў лясах, а таксама паўсюдна на пустазельных месцах, на схілах, у агародах, каля платоў, дарог, жылля, як пустазелле.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя, лекавыя, меданосныя і харчовыя расліны. Культывуюцца ў якасці дэкаратыўных.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 29 відаў[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Malva Index Nominum Genericorum. International Association for Plant Taxonomy.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Мальва ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  6. Malva (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 красавіка 2013). Праверана 23 студзеня 2017.
  7. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]