Mario Kart Wii

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Mario Kart Wii

Mario Kart Wii|マリオ カート Wii|Марыа Ка: то Wii — відэагульня, распрацаваная кампаніяй Nintendo Entertainment Analysis and Development і выпушчаная Nintendo эксклюзіўна для платформы Wii. Гульня з'яўляецца шостай часткай серыі Mario Kart і другой гульнёй з гэтай серыі, якая выкарыстоўвае сэрвіс Nintendo Wi-Fi Connection. Ва ўсім свеце гульня была выпушчана ў свет на працягу красавіка 2008 года. Кожная копія гульні ўключае ў сябе спецыяльны руль (Wii Wheel), распрацаваны для Wii Remote, што робіць кіраванне ў гульні больш простым і інтуітыўным. Як і ў папярэдніку Mario Kart DS, гульня падзеленая на 8 турніраў па 4 трасы ў кожным. Сярод турніраў — 4 складаюцца з новых трас і 4 рэтра-турніру, якія складаюцца з трас пяці папярэдніх гульняў. Гульня падзеленая на тры ўзроўня складанасці. Сярод асноўных новаўвядзенняў — магчымасць удзелу ў заездзе адначасова да 12 гоншчыкаў, а таксама з'яўленне ў якасці транспартных сродкаў матацыклаў. Гоншчыкамі ў гульні па-ранейшаму з'яўляюцца персанажы серыі гульняў Марыа. Таксама ў гульні прадастаўлена магчымасць гуляць за створаных гульцом чалавечкаў Mii. Падтрымка Nintendo Wi-Fi Connection дазваляе гуляць з супернікамі з усяго свету.

УпершынюMario Kart Wiiбыла прадэманстравана на выставе E3 у 2007 годзе, дзе атрымала станоўчыя водгукі як з боку крытыкаў, так і ад прыхільнікаў серыі. Галоўнымі вартасцямі гульні былі названыя вялікая колькасць трас і персанажаў, а таксама захапляльны геймплэй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Mario series