NGC 253

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
NGC 253
Галактыка
Ngc253 2mass barred spiral.jpg
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік

Караліна Гершэль

Дата адкрыцця

23 верасня 1783

Абазначэнні

NGC 253, ESO 474-29, MCG -4-3-9, UGCA 13, PGC 2789

Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып

SBc

Прамое ўзыходжанне

00гад 47хв 33,1с

Схіленне

-25° 17′ 15″

Чырвонае зрушэнне

+0,000814 ± 0,000020

Бачная зорная велічыня mV

7,3

Фатаграфічная зорная велічыня mB

8,0

Бачныя памеры

29,0' × 6,8'

Паверхневая яркасць

12,9

Вуглавое становішча

52°

Сузор'е

Скульптар

NGC 253 (галактыка Скульптар, Сярэбраная Манета) — спіральная галактыка з перамычкай (тып SBc) у сузор'і Скульптар. Характарызуецца магутным зоркаўтварэннем і вялікім утрыманнем пылі. Адна з найбольш яркіх галактык, не ўваходных у Мясцовую групу. Была адкрыта ў 1783 г. матэматыкам і астраномам Каралінай Гершэль. З'яўляецца найбольш яркім членам групы галактык Скульптара.

NGC 253 — галактыка з актыўнымі працэсамі ўтварэння зорак <ref>Дэталёвы агляд найбліжэйшых галактык</ref>. Размешчана на адлегласці каля 8 мільёнаў светлавых гадоў ад Землі.<ref name="chandra1">NGC 253: Chandra Sees Wealth Of Black Holes In Star-Forming Galaxies.. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 21 кастрычніка 2008.</ref>

У 1999 годзе касмічны тэлескоп «Чандра» выявіў у рэнтгенаўскім дыяпазоне незвычайную канцэнтрацыю крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання непадалёк ад цэнтра NGC 253. Чатыры такіх крыніцы, у дзясяткі тысяч разоў масіўней Сонца, знаходзіцца ў 3 тысячах светлавых гадоў ад ядра галактыкі. Гэтыя чорныя дзіркі, якія ссоўваюцца пад дзеяннем гравітацыі да цэнтра галактыкі, у будучыні могуць аб'яднацца ў адну звышмасіўную чорную дзірку. У NGC 253, «Чандра», магчыма, выявіў сувязь паміж зоркаўтварэннем і квазарамі.<ref name="chandra2">Chandra Sees Wealth Of Black Holes In Star-Forming Galaxies.. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 21 кастрычніка 2008.</ref>

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


NGC 249 | NGC 250 | NGC 251 | NGC 252 | NGC 253 | NGC 254 | NGC 255 | NGC 256 | NGC 257