Рэнтгенаўскае выпраменьванне
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рэнтгенаўскае выпраменьванне — адно з відаў электрамагнітнага выпраменьвання. Энергія фатонаў такога выпраменьвання на шкале электрамагнітных хваляў ляжыць паміж ультрафіялетавым і гама-выпраменьваннем. Даўжыня хвалі рэнтгенаўскага выпраменьвання складае ад 0,01 да 10 нм (10−2—103 Å), што адпавядае частаце ў межах ад 30 петагерц да 30 экзагерц (3×1016 Гц — 3×1019 Гц) і энергіі ад 100 эВ да 100 кэВ.
Рэнтгенаўскія хвалі з энергіяй да 10 кэВ называюць «мяккім выпраменьваннем», хвалі з большай энергіяй — «жорсткім» — паводле іх пранікальнай здольнасці[1].
Вільгельм Рэнтген, агульна прызнаны адкрывальнік рэнтгенаўскага выпраменьвання, назваў яго X-промнямі, каб абазначыць невядомы тып радыяцыі[2].
Зноскі
- ↑ Hard X-Rays (англ.) // Solar Flare Theory Educational Web Pages. — Goddard Space Flight Center.
- ↑ Novelline, Robert. Squire's Fundamentals of Radiology. Harvard University Press. 5th edition. 1997. ISBN 0-674-83339-2.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэнтгенаўскае выпраменьванне